Адкрыць галоўнае меню

Уладзі́мір Мікала́евіч Пе́рцаў (27 ліпеня 1877, г. Курск — 3 чэрвеня 1960) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1940). Доктар гістарычных навук (1935), прафесар (1921), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Уладзімір Мікалаевіч Перцаў
Дата нараджэння 27 ліпеня 1877(1877-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1960(1960-06-03) (82 гады)
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Commons-logo.svg Уладзімір Мікалаевіч Перцаў на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, І. І. Замоцін, ?;
Сярэдні рад: ?, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, ?, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, ?, ?.

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1903. 3 1921 загадчык кафедры гісторыі сярэдніх вякоў, з 1953 — усеагульнай гісторыі БДУ, адначасова ў 19431960 акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР.

Аўтар прац па ўсеагульнай гісторыі, «Падручніка старажытнай гісторыі». Праблемам гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі прысвечаныя даследаванні: «Гуманізм на Беларусі і ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст.» (1955), «Гістарычная думка на тэрыторыі Беларусі паводле звестак ранняй народнай творчасці і летапісаў (са старажытных часоў да XVI ст.)» і інш. Вывучаў гісторыю грамадска-палітычных поглядаў Францыска Скарыны. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1954; 2-е выд. 1961), раздзелаў па гістарыяграфіі Беларусі ў «Нарысах гісторыі гістарычнай навукі ў СССР» (т. 1—3, 19551963).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

СпасылкіПравіць