Уладзімір Мікалаевіч Чушаў

беларускі дыпламат

Уладзі́мір Мікала́евіч Чу́шаў (8 сакавіка 1963, Гомель) — беларускі дыпламат.

Уладзімір Чушаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча
12 лютага 2019 — 13 мая 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Аляксандр Авяр’янаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія
26 жніўня 2011 — 27 красавіка 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Мацкевіч
Пераемнік Валерый Брылёў
Нараджэнне 8 лютага 1963(1963-02-08) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Сербскага сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў будаўнічы факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (1985) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995).

1985—1995 — выкладчык, намеснік дырэктара прафесійна-тэхнічнага вучылішча (г. Мінск), вядучы спецыяліст юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

1995—1998 — трэці сакратар, загадчык сектара, начальнік аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

1998—2002 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.

2002—2006 — намеснік начальніка Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

2006—2009 — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

2009—2011 — начальнік Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў, член Калегіі МЗС.

26 жніўня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія[1]. 3 снежня 2013 года быў прызначаны дадаткова паслом у Чарнагорыі і ў Рэспубліцы Македонія па сумяшчальніцтве[2].

27 красавіка 2017 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія, Чарнагорыі і Македоніі ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3]

12 лютага 2019 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[4]. 13 мая 2022 года вызвалены ад пасады[5].

Зноскі