Уладзімір Міхайлавіч Ісаеў

Уладзімір Міхайлавіч Ісаеў (нар. 27 мая 1954, в. Трылесіна Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі ўрачоў.

Уладзімір Міхайлавіч Ісаеў
Нараджэнне 27 мая 1954(1954-05-27) (68 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (урач-хірург), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар сацыяльнай сферы). Працоўную дзейнасць пачаў лабарантам у Нава-Брашчынскай сярэдняй школе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў урачом, загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Полацкай гарадской бальніцы, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі, галоўным урачом тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання горада Полацка.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя» [2].

Зноскі