Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі
Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі (4 чэрвеня 1970, Крычаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2010—2014), дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (2018—2023).
Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Жонка | Наталля Радзіна[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 чэрвеня 1970 года ў Крычаве. У 1989 годзе скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Мікалая Рымскага-Корсакава, у 1999 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў, культарганізатарам, інструктарам па арганізацыйна-масавай рабоце. Займаў пасаду начальніка аддзела культуры адміністрацыі Савецкага раёна Мінска (2001—2008), начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама (2008—2010).
З 8 чэрвеня 2010 года[1] па 2014 год працаваў першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З мая 2014 года па 5 сакавіка 2018 года ўзначальваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
З 5 сакавіка 2018 года да 28 ліпеня 2023 года займаў пасаду генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»[2].
Сям’я
правіцьАд першага шлюбу мае дачку Жану (1992 г.н.)[3].
Другая жонка — Наталля Радзіна, вядучая тэлеканала АНТ[4]. Ад другога шлюбу мае сына Арцёма (2014 г.н.)[3].
Узнагароды
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Президент Беларуси Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ а б Владимир Карачевский: В 22 года и 45 отцовство ощущаешь по-разному!(недаступная спасылка)
- ↑ Наталья Радина: «С появлением Темы мы с мужем как будто сами вернулись в детство»(недаступная спасылка)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2014 года № 416 «Аб узнагароджанні А. І. Жука і У. М. Карачэўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)