Уладзімір Міхайлавіч Конан
Уладзімір Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934, в. Вераскава, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 6 чэрвеня 2011) — беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык. Доктар філасофскіх навук (1982).
Уладзімір Міхайлавіч Конан | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 2011 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, літаратуразнавец |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Плянтоўскай пачатковай, Вераскаўскай сярэдняй школе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959). Пасля сканчэння БДУ выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру ў Старажоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна (1959—1960), быў яе дырэктарам (1960—61). У 1961 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР, працаваў малодшым (1965—66), старшым (1966—84) навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі (1984—86), вядучым навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута (1986—90). З 1990 года працаваў загадчыкам аддзела Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. Даследаваў тэарэтына-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі, пытанні фалькларыстыкі і літаратуразнаўства Беларусі.
Першы артыкул апублікаваў у 1963 годзе ў часопісе "Весці АН БССР". Стаў чальцом Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 1982 годзе. У 1984 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апубл. у 1973—80).
БібліяграфіяПравіць
- Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) / У. М. Конан. - Мінск: Навука і тэхніка, 1968. - 187, [2] с.
- Адам Бабарэка: крытычна-біяграфічны нарыс / Уладзімір Конан. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. - 122, [2] с., [8] л. іл., партр., факсім.
- Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. - Мн.: Маст. літ., 1989. - 237, [1] c.
- Святло для людзей: (родная мова і культура ў эпоху перабудовы) / Уладзімір Конан. - Мінск: Голас Радзімы, 1989. - 60, [2] c.
- Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд) / Уладзімір Конан. - Мінск: [б. в.], 1990. - 64 с.
- Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / Уладзімір Конан. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. - 206, [2] c.
- Народная педагогіка беларусаў / У.М.Конан, В.С.Болбас, П.І.Ляўта і інш. - Мн.: НІА, 1996. - 165 с.
- Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу: манаграфія / У.М.Конан. - Мінск: БДПУ, 2006. - 175, [1] с.
- Выбранае / Уладзімір Конан. - Мінск: Смэлтак, 2009. - 535 с. – (Выдатныя постаці Беларусі).
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 26 лістапада 2019.