Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Міхайлавіч Лятун (20 красавіка 1935, в. Смалінец, Уздзенскі раён2001, Мінск) — беларускі скульптар. Аўтар эскіза першай сучаснай беларускай дзяржаўнай ўзнагароды — медалю Ф. Скарыны (1989).[1]

Уладзімір Лятун
Імя пры нараджэнні: Уладзімір Міхайлавич Лятун
Дата нараджэння: 20 красавіка 1935(1935-04-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2001
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Вучоба:
Стыль: станковая і манументальная скульптура

Змест

БіяграфіяПравіць

З 1950 па 1955 год навучаўся ў Мінскай мастацкага вучылішча. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 19611966 гадах выкладаў у Мінскай мастацкага вучылішча. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасні 2002 года ў Магілёўскім мастацкім музеі была адкрытая мемарыяльная зала скульптуры Ул. Летуна[2].

ТворчасцьПравіць

Працаваў у тэхніцы станковай і манументальнай скульптуры[3]. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі Вялікай Айчыннай вайны, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, мастацкіх галерэях і музеях Беларусі, Расіі і Польшчы. У кастрычніку 2001 года сям'я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музея 62 аўтарскія працы скульптара[2].


Выбраныя творыПравіць

 
Памятны медаль да 100-х угодкаў Я.Купалы (1982)

Уладзімір Лятун і Янка КупалаПравіць

Да стагоддзя з дню нараджэння Я. Купалы выканаў два юбілейныя медалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражавання: «Янка Купала» (фарфор, метал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, метал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс)[4]. У 1997 годзе стварыў памятны медаль, прысвечаны 115-годдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мемарыяльнаму заказніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіяла літаратурнага музея Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыцця[5].

Прафесійныя адзнакі і ўзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Ул. Звярынскі Апошні званок. Чырвоная Зорка. Праверана 8 снежня 2013.
  2. 2,0 2,1 2,2 Экспазіцыйная зала скульптуры Ул. Летуна. Музей імя П. Маслянікава. Праверана 8 снежня 2013.
  3. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 329.
  4. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 366.
  5. Захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.
  6. Адмысловыя прэміі атрымалі дзеячы культуры і мастацтва. Infoart.ru. Праверана 8 снежня 2013.

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 329.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — І.У. Саламевіч. — С. 366.

СпасылкіПравіць