Уладзімір Міхайлавіч Мажуль

Уладзімір Міхайлавіч Мажуль (нар. 24 снежня 1939, Адэса — 29 жніўня 2008) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі, пратэёмікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар біялагічных навук (1986), прафесар (1991).

Уладзімір Міхайлавіч Мажуль
Дата нараджэння 24 снежня 1939(1939-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 2008(2008-08-29) (68 гадоў)
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962). З 1965 года старшы інжынер-тэхнолаг, галоўны інжынер, малодшы, старэйшы, вядучы навуковы супрацоўнік, з 1989 года па 2003 год загадчык лабараторыі фатонікі бялкоў Інстытута фотабіялогіі НАН Беларусі. З 2004 года загадчык лабараторыі пратэёміка Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Работы ў галіне малекулярнай і мембраннай біяфізікі, фатонікі бялкоў, пратэёміка. Устанавіў новы біяфізічны механізм рэгуляцыі актыўнасці пратэома ў норме і пры паталогіі, які рэалізуецца шляхам пераўтварэнняў структурна-дынамічнага стану бялкоў на фоне сталасці іх складу. Паказаў важнасць ролі унутрымалекулярнай дынамікі бялковай глобулы ў рэалізацыі і рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці бялкоў. Прапанаваў флуктуацыйную мадэль фермент-субстратных узаемадзеянняў. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў канцэпцыю аб магчымасці існавання бялку ў мностве часткова-згорнутых станаў, якія адрозніваюцца па канфармацыі, унутрымалекулярнай дынаміцы і функцыянальнай актыўнасці. Распрацаваў метад селектыўнага маніторынгу мілісекунднай унутрымалекулярнай дынамікі мембранных бялкоў у складзе жывых клетках, заснаваны на рэгістрацыі кінэтычных параметраў трыптафанавай фасфарэсцэнцыі пры пакаёвай тэмпературы. Стварыў прыборнае забеспячэнне фосфарэсцэнтнага метаду.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 12 вынаходак.

УзнагародыПравіць

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992) за цыкл прац па люмінесцэнцыі бялкоў і яе выкарыстанні ў навуковых даследаваннях і практыцы, апублікаваных у 1956—1991 гадах[1].

Асноўныя працыПравіць

  • Межклеточные контакты. Мн.: Наука и техника, 1977 (совм. с С. В. Коневым).
  • Внутримолекулярная динамика и функциональная активность белков (совм. с Е. М. Зайцевой, Д. Г. Щербиным) // Биофизика, 2000. Т.45, вып.6. С. 965—989.
  • Monitoring of Actin Unfolding by Room Temperature Tryptophan Phosphorescence (in coauthorship) // Biochemistry, 2003. Vol.42. P. 13551-13557.
  • Развитие исследований в области протеомики в Республике Беларусь: фундаментальные и прикладные аспекты // Наука и инновации, 2005. № 7(29). С. 42-51.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Мажуль Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 502. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015 / Национальная академия наук Беларуси; [составители: Т. С. Буденкова и др. ; редакционный совет: В. Г. Гусаков (председатель) и др.]. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. (Информация: с 406—407.)