Уладзімір Міхайлавіч Шахавец

Уладзімір Міхайлавіч Шахавец (26 лістапада 1918, в. Кімія, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1991) — беларускі перакладчык і пісьменнік. Заслужаны работнік культуры (1979).

Уладзімір Міхайлавіч Шахавец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лістапада 1918(1918-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1991(1991-06-08) (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 годзе скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1946 годзе. Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, у 1945 годзе — у дзеючай арміі на 1-м Украінскім фронце. У 1946—1948 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара. У 1976—1982 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947).

Творчасць

правіць

Дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 годзе выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў А. С. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 годзе выйшла кніга перакладаў «Пераклічка». Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Аалы Такамбаева[1].

Узнагароды і званні

правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура

правіць