Уладзімір Несцеравіч Дражын

беларускі дыпламат і палітык

Уладзі́мір Не́сцеравіч Дра́жын (25 верасня 1947, в. Дражна, Старадарожскі раён, Бабруйская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат. Ганаровы грамадзянін Нясвіжа (2002).

Уладзімір Несцеравіч Дражын
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2001 — 27 снежня 2005
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы
13 сакавіка 2006 — снежань 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Гаркун
Пераемнік Аляксандр Кароль
Нараджэнне 25 верасня 1947(1947-09-25) (77 гадоў)
Адукацыя
Прафесія інжынер-механік
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 25 верасня 1947 года ў в. Дражна Старадарожскага раёна Бабруйскай вобласці (цяпер — Мінская вобласць).

У 1965 годзе скончыў Залужскую сярэднюю школу[1]. Пасля школы тры гады служыў у танкавых войсках Савецкай Арміі.

У 1975 годзе скончыў аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтамабілі і аўтамабільная гаспадарка», скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.

Старшыня Нясвіжскага райвынкама ў 1990—1998 гадах.

У 1998—2000 гадах — намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. 27 красавіка 2000 года прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

З 24 верасня 2001 года[2] да 27 снежня 2005 года[3] быў Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў працу сацыяльнай сферы, навукі, гандлю.

У 20052006 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання [4].

13 сакавіка 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і паслом у Фінляндскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[5].

У снежні 2014 года быў абраны старшынёй Беларускай асацыяцыі гольфа[6].

Сям’я

правіць

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Знаменитые выпускники
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 24 сентября 2001 г. № 517 «О назначении В. Н. Дражина Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2005 года № 623 «Об освобождении В. Н. Дражина от должности Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2005 г. № 632 «О назначении В. Н. Дражина членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь третьего созыва» Архівавана 10 чэрвеня 2012. (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 234 «О назначении В. Н. Дражина Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Финляндской Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Владимир Дражин. В Беларуси у гольфа хорошие перспективы развития
  7. Руководство ОО «Белорусский союз архитекторов»
  8. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 сентября 1997 г. № 1174 «О награждении В. Н. Дражина Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  9. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 11 марта 2008 г. № 807-ПСР3 «О награждении Н. П. Барановой, К. А. Сумара и В. Н. Дражина Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» Архівавана 31 мая 2012. (руск.)
  10. Уладзімір Дражын да 65-годдзя атрымаў ад БПЦ ордэн Крыжа прападобнай Еўфрасінні . Наша ніва (16 лістапада 2012). Праверана 18 лістапада 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць