Уладзімір Парфір’евіч Юзьвюк

Уладзімір Парфір’евіч Юзвюк (1868, Гродзенская губернія — пасля 1930) — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерніі, заснавацель і кіраўнік Віленскага аддзела Саюза рускага народа.

Уладзімір Парфір'евіч Юзьвюк
Vladimir P. Yuzviuk.jpeg
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1868(1868-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці пасля 1930
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Адукацыя
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя Саюз рускага народа
Род дзейнасці член Дзяржаўнай думы IV склікання ад Віленскай губерні

Сын псаломшчыка. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1890). Свяшчэннік, протаіерэй, настаяцель царквы ў мястэчку Гальшаны, Ашмянскага павета., Віленскай губерніі. Дэпутат епархіяльных з’ездаў, вядомы царкоўны дзеяч. Арганізатар і старшыня мясцовай пажарнай дружыны, наладжвальнік і старшыня ўпраўлення пазыковага таварыства, старшыня санітарнай камісіі. Заснавальнік мясцовага аддзела Саюза рускага народа (СРН). Кандыдат у члены Галоўнага Савета СРН (1912).

У Дзярждуме актыўна выступаў у абарону праваслаўя ў паўднёва-заходніх губернях ад замахаў каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Абіраўся ў члены думскіх камісій па фінансавых пытаннях і па барацьбе з нямецкім засіллем (1915). Пасля рэвалюцыі — актыўны дзеяч у абарону праваслаўнай веры ў Польшчы (у 1930 абраны віцэ-старшынёй Перадсаборнага Сходу Праваслаўнай царквы ў Польшчы). Далейшы лёс невядомы.