Уладзімір Паўлавіч Ісачанка
Уладзімір Паўлавіч Ісачанка (нар. 20 красавіка 1956) — вядомы беларускі мастак.
Уладзімір Паўлавіч Ісачанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | станковы жывапіс, пейзаж, нацюрморт, партрэт, кніжная графіка |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Сайт | vladimir.isachenko.com |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў г.п. Касцюкоўка Гомельскай вобласці Беларусі. У 1975 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся у Т. Ігнаценка, А. Малішэўскага, У. Тоўсціка.
З 1992 па кастрычнік 2009 года працаваў завучам-выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе № 1 імя В. К. Цвіркі (г. Мінск). Сёння — свабодны мастак.
Жыве ў Мінску.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковым жывапісе, у жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, кніжнай графікі. Для прац характэрны дужы малюнак, майстэрства кампазіцыі і эмацыйная насычанасць колеру.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года. Член Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў[1].
Зноскі
- ↑ Владимир Исаченко / Об авторе Архівавана 11 верасня 2010.