Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў
Уладзі́мір Па́ўлавіч Сухаве́рхаў (3 снежня 1908, Екацярынаслаў — 4 мая 1977) — беларускі жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).
Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 3 снежня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1977 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Наталля Уладзіміраўна Сухаверхава |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў на | Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у вёсцы Беразянка (у Пухавіцкім раёне) і разам з мастаком Соф’яй Лі дапамагаў партызанам і падпольшчыкам Мар’інай Горкі[1].
З 1945 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1954), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1954—1977). У 1954—1956 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.
Памёр 4 мая 1977 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Дачка — Наталля Сухаверхава, мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Творчасць
правіцьПрацаваў у розных жанрах станковага жывапісу.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускім музеі гісторыі і культуры.
Памяць
правіць3 снежня 2008 г. да 100-годдзя з дня нараджэння У. П. Сухаверхава Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне РУП «Белпошта» канверт з арыгінальнай паштовай маркай[2]
Зноскі
- ↑ Партызанскі рух(недаступная спасылка)/ Сайт Марьина Горка on-line Архівавана 30 сакавіка 2010.
- ↑ 100 лет со дня рождения Суховерхова В. П.
Літаратура
правіць- Ярмоленка Г. М. Сухаве́рхаў Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 293. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ярмоленка Г. Сухаве́рхаў Уладзімір Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- 100 лет со дня рождения Суховерхова В. П. // Сайт РУП «Белпошта»
- Кафедра жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Партызанскі рух(недаступная спасылка)/ Сайт Марьина Горка on-line Архівавана 30 сакавіка 2010.
- Суховерхов Владимир Павлович // Проект «Партизаны Беларуси»