Уладзімір Рыгоравіч Правасуд

(Пасля перасылкі з Уладзімір Правасуд)

Уладзімір Рыгоравіч Правасуд (5 чэрвеня 1934, в. Подгаць, Парыцкі раён, БССР) — беларускі гумарыст і сатырык, журналіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1991).

Уладзімір Правасуд
Уладзімір Рыгоравіч Правасуд
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1934(1934-06-05) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Жанр Байка, верш, гумарэска, мініяцюра
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1944 г. быў вывезены ў Германію, вызвалены амерыканцамі.

Першы верш надрукаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў 1953 г. У час службы ў Савецкай Арміі друкаваўся ў газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі і дасылаў вершы ў «Вожык». Пасля дэмабілізацыі з шэрагаў Савецкай Арміі працаваў у Лельчыцкай раёнцы «Савецкае Палессе», у красавіку 1962 г. накіраваны працаваць у рэспубліканскую газету «Калгасная праўда», у 1967 г. перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык».

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1970), літработнік часопіса «Вожык».

Пабываў на якуцкім участку БАМа. Напісаў паэму прысвечаную «светлай памяці Герояў Савецкага Саюза якута Фёдара Папова і беларуса Мікалая Кедышкі» імёнамі якіх былі названы камсамольска-маладзёжныя атрады БАМаўцаў адпаведных рэспублік. Потым ізноў наведваў ЯАССР, перакладаў творы якуцкіх пісьменнікаў: Аляксея Кюндэ, Архіпа Абагінскага, Панцеляймона Туласынава, Інакенція Эрцюкова, Сафрона Данілава, Сямёна Данілава, Майсея Яфімава, Міхаіла Цімафеева.

Творчасць правіць

Аўтар кніг «Палескі Марэсьеў» (1965), «Ветэран» (1968), «Бабрыная справа»(1969), «Светлая доля» (1975), «Соль і перац» (1976), «Зайздросны лёс» (1977), «Любоў без узаемнасці» (1979), «Возвращение» (1981), «Працоўны поўдзень» (1983), «Цёшча і аўтамабіль» (1984), «Прыкарытнікі» (1993) «Народжаны рэвалюцыяй» (1979), «Працоўны поўдзень» (1983), «Бамаўцы» (1984), «Маўклівая пушча» (1989) і іншыя. У 2008 г. выйшаў збор твораў у трох тамах.

Творы правіць

  • Палескі Марэсьеў. 1965. 58 с.
  • Ветэран. Мінск. 1968. 46 с.
  • Бабрыная справа. Байкі, гумарэскі, мініяцюры. Мінск. 1973. 48 с.
  • Светлая доля. Мінск. 1975. С. 79.
  • Соль і перац. Мінск. 1976. 95 с.
  • Зайздросны лёс. Нарыс. Мінск. 1977. 79 с.
  • Прасека. // Работніца і сялянка. Мінск. 1978.
  • Народжаны рэвалюцыяй. Мінск. 1979. 92 с.
  • Любоў без узаемнасці. Гумар. Мінск. 1979. 94 с.
  • Побратимы. Поэма. Перевел с белорусского Федор Ефимов. // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1981. С. 29-34.
  • Комиссар. Очерк. // Полярная звезда. № 6. Якутск. 1981. С. 69-74.
  • Эргиллии (Поэматтан быhа тардыы.). // Хотугу сулус. № 11. Якутскай. 1981. С. 89-92.
  • Эргиллии. Якутскай. (Поэма). 1981. 48 с.
  • Працоўны поўдзень. Нарысы. Мінск. 1983. 174 с.
  • Бамаўцы. Нарысы. Мінск. 1984. 94 с.
  • Цешча і аўтамабіль. Сатырычныя вершы. Мінск. 1984. 48 с.
  • З берагоў Лены. // Братэрства 87. Літаратурны зборнік. Мінск. 1987. С. 78-85.
  • Прыкарытнікі. Вершы. Мінск. 1995. 31 с.
  • Маўклівая пушча. Нарысы. Мінск. 1989. 140 с.
  • Збор твораў у трох тамах. Мінск 2008.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 19 ліпеня 1996.