Уладзімір Пракопавіч Белавусаў
Уладзі́мір Прако́павіч Белаву́саў (1 студзеня 1921, вёска Слабодка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 24 кастрычніка 2006) — беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973)[1].
Уладзімір Пракопавіч Белавусаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 2006 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | мастак кіно |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0069455 |
Біяграфія Правіць
Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1954[1]. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (1954—1983)[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1952 года. Член БСМ з 1958 года.
Аформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда», «Чырвонае лісце» (абодва з А. Грыгар’янцам), «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні » (з Ю. Булычовым), «Рагаты бастыён», «Чужое імя», «Таму што кахаю», «Шлюбная ноч»; тэлефільмы «Побач з намі», «Руіны страляюць...», «Доўгія вёрсты вайны », «Лёгка быць добрым », «Антаніна Брагіна»[1].
Сярод жывапісных работ: «На рацэ», «Рэйкавая вайна», «Апошнія дні вайны», «Беларускі пейзаж», «Возера Нарач».
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі беларускага кіно, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Званні і ўзнагароды Правіць
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973).
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) за тэлефільм «Руіны страляюць…»[1].
Зноскі
Літаратура Правіць
- Белавусаў Уладзімір Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Белавусаў Уладзімір Пракопавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 79.