Уладзімір Пугач
Уладзімір Пу́гач (нар. 18 красавіка 1976, Пінск) — беларускі музыкант, спявак, лідар гурта «J:морс»[1].
Уладзімір Пугач | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар-выканаўца |
Інструменты | вакал |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
На сцэне пачаў выступаць у школе. У 1997 годзе разам з сябрам і аднакашнікам Арцёмам Лядоўскім стварыў дуэт «No Logo», у якім абодва пісалі свае песні і па чарзе выступалі ў ролі вакалістаў.
У канцы 1999 гады на аснове «No Logo» з тымі жа лідарамі пры ўдзеле сесійных музыкантаў была створана група «J:морс».
У 2002 годзе А. Лядоўскі пакінуў групу і У. Пугач стаў яе адзіным вакалістам. Ён жа з тых часоў піша абсалютную большасць песень калектыву на рускай і беларускай мовах, з'яўляецца яе лідарам.
У 1993 годзе паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, у 1998 годзе скончыў яго па спецыяльнасці міжнароднае права. Да 2005 года быў практыкуючым юрыстам.
Крыніцы
правіць- ↑ Климов, Олег. Притяжение Земли (руск.). СБ. Беларусь сегодня (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.