Уладзімір Пятровіч Дзем’яновіч
Уладзі́мір Пятро́віч Дзем’яно́віч (15 красавіка 1938, в. Асташын Навагрудскага павета — 2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1990—1991).
Уладзімір Пятровіч Дзем’яновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | Мікалай Петрушкевіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1938 |
||||||
Смерць | 2006 | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж (1957), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1965).
З 1957 года працаваў прадаўцом Баранавіцкага гархарчапрамгандлю, праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі.
Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе працаваў у апараце Міністэрства гандлю БССР інспектарам, старшым інспектарам, намеснікам начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю. З 1971 года быў прызначаны намеснікам, а з мая 1975 года начальнікам упраўлення гандлю Мінскага гарвыканкама.
З верасні 1979 года быў прызначаны начальнікам упраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама, у сакавіку 1983 года пастановай Савета Міністраў БССР прызначаны на пасаду намесніка міністра гандлю БССР.
У лістападзе 1988 года быў прызначаны начальнікам аддзела гандлю Дзяржплана БССР і зацверджаны членам Дзяржплана БССР.
Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 25 ліпеня 1990 года №179 XII быў абраны і зацверджаны Міністрам гандлю БССР. Праз год падаў у адстаўку і да 26 верасня 1995 заставаўся намеснікам Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. Да свайго выхаду на пенсію ў сакавіку 2001 года ўзначальваў «Гандлёвы Дом на Нямізе».
Узнагароды
правіць- Ордэн «Знак Пашаны»,
- Медаль «Ветэран працы»,
- двума Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, ганаровай узнагародай Мінгандлю «Бронзавы Меркурый», бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Зноскі
Спасылкі
правіць- ДЕМЬЯНОВИЧ ВЛАДИМИР ПЕТРОВИЧ(руск.) // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 245. — ISBN 978-985-484-515-9.