Уладзімір Пятровіч Емяльянчык

беларускі гісторык

Уладзімір Пятровіч Емяльянчык (9 мая 1955, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна — 5 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987), дацэнт.

Уладзімір Пятровіч Емяльянчык
Дата нараджэння 9 мая 1955(1955-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 2003(2003-06-05) (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1987)
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1980 годзе БДУ. Працаваў у Мінскім інстытуце культуры. У 1991—2003 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. Адначасна выкладаў у БДУ і Беларускім гуманітарным ліцэі[1].

Даследаваў палітычную і ваенную гісторыю Беларусі XVIII стагоддзя, дачыненні Беларусі з Польшчай і Расіяй[2].

Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і «Гісторыі Беларусі» (т. 3, 2004).

Бібліяграфія

правіць
  • «Нарадзіўся я ліцвінам…»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994 (у сааўтарстве з Я. Юхо).
  • Дыверсійныя рэйды ў паўстанні 1794 года на Беларусі // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1994. № 2.
  • Паланез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мінск, 1994.
  • Да пытання аб паходжанні Ратамскіх — продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, эдабыткі. Мінск, 2002.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. Tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współudzialie Uładzimira Jamialjanczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць