Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч
Уладзі́мір Пятро́віч Кандрусе́віч (нар. 29 верасня 1949, Гродна, БССР) — беларускі кампазітар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.[1]
Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Дзеці | Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Прэміі | |
Узнагароды |
Прэмія імя Л. Мазалеўскай (1992) |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Гродне. Яго бацька, кравец, любіў спяваць, Рыгор Шырма запрашаў яго ў свой славуты калектыў.
Хадзіў у музычную школу, хоць вельмі не хацеў. Першыя спробы напісання ўласных сачыненняў з’явіліся ў музычнай вучэльні. Беларускую кансерваторыю закончыў двойчы, спачатку як піяніст. У студэнцкія гады захапляўся «The Beatles», іграў на гітары. Іграў на танцах, у Доме культуры 1-га цагельнага завода. Пасля атрымання адукацыі год працаваў канцэртмайстрам у Оперным тэатры. Потым паступіў у кансерваторыю другі раз, ужо на кампазіцыю, у клас Яўгена Глебава.[2]
Бацька мастака Уладзіміра Кандрусевіча.
Творчасць
правіцьНапісаў музыку больш чым да 200 спектакляў і 32 фільмаў, удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета «Мефіста», мюзіклаў «Шклянка вады», «Джулія», «Соф’я Гальшанская», «Байкер». Мюзікл «Соф’я Гальшанская», пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.
Поўнаметражныя ігравыя фільмы «Кіндэрвілейскі прывід» і «Рыжык у Залюстроўі», аўтар музыкі да якіх — Уладзімір Кандрусевіч, атрымалі высокую ацэнку на розных кінафестывалях.
Адным з этапаў творчага шляху Уладзіміра Кандрусевіча стала супрацоўніцтва з прадзюсерскім цэнтрам «Спамаш».[3]
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992).
Зноскі
- ↑ "Фотасправаздача. Адкрыццё выставы «Святло і паветра». Да 100-годдзя з дня нараджэння Натана Майсеевіча Воранава". Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2019. Праверана 2019-04-20.
- ↑ "Уладзімір Кандрусевіч вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі". Звязда. 16.07.2016 00:25. Праверана 2019-04-20.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Акцыя "Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч"". Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 25 Кра 2018. Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2019. Праверана 2019-04-20.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх