Уладзімір Пятровіч Пярэднеў

Уладзімір Пятровіч Пярэднеў (10 мая 1935, в. Пугачова, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 27 верасня 2000) — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1995). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999).

Уладзімір Пятровіч Пярэднеў
Дата нараджэння 10 мая 1935(1935-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 2000(2000-09-27) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1994)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1995)
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1962). 3 1962 года — у Беларускім НДІ агародніцтва, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года — загадчык аддзела агародніцтва, лабараторыі аграхіміі, аграхіміі і якасці агароднінных культур. Адначасова ў 1976—1980 гадах з’яўляўся экспертам ААН.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў праблемы інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур. Аўтар прац «Плады і агародніна ў харчаванні чалавека» (1983, у сааўтарстве), «Угнаенне агароднінных культур» (1987), «Агарод без хіміі» (1996, з Я. А. Стальмашком), «Вырошчванне агародніны» (2001, з Л. І. Лявонавай) і інш.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Пярэднеў Уладзімір Пятровіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 636.
  • Пярэднеў Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).