Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Пятровіч Самовіч

Уладзімір Пятровіч Самовіч (22 студзеня 1928, Мінск — 2009, Брэст) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Ганаровы грамадзянін горада Брэста (1998).

Уладзімір Пятровіч Самовіч
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 22 студзеня 1928(1928-01-22)
Смерць: 2009
 
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

У 1948 годзе паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працаваў першым сакратаром Камянецкага, пазней Івацэвіцкага райкамаў камсамола, з 1952 годзе — сакратар, другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ЛКСМБ. З 1958 года на партыйнай рабоце. Першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта КПБ (1971—1985), загадчык аддзела Брэсцкага абкама партыі. Кандыдат гістарычных навук.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7—10-га скліканняў, абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Брэсцкага гарадскога савета. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», пяццю медалямі. На доме, у якім жыў У. П. Самовіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

СпасылкіПравіць