Уладзімір Пятровіч Слінчанка

скульптар і педагог

Уладзімір Пятровіч Слі́нчанка[1] (10 кастрычніка 1922 — 18 лістапада 2010) — скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2010).

Уладзімір Пятровіч Слінчанка
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1922(1922-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 2010(2010-11-18) (88 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, педагог
Месца працы
Вучоба
Уплыў Аляксей Канстанцінавіч Глебаў і Андрэй Ануфрыевіч Бембель
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўмя ў сяле Бадаква Лохвыцкага раёна Палтаўскай вобласці (зараз у Мыргарадскім раёне). З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт[2]. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім франтах[3]. Пасля вайны праходзіў службу на Далёкім Усходзе, у Эстоніі[2]. Капітан тэхнічнай службы[3]. Пасля дэмабілізацыі (25 студзеня 1957 года[3]) прыехаў у Мінск[2]. У 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і выкладаў у ім з 1968 па 1994 год, з 1985 года — дацэнт[2].

Творчасць

правіць

Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні мастацкіх выставак з 1963 года. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Галоўнае месца ў творчасці мастака займае тэма Вялікай Айчыннай вайны, помнікі і мемарыяльныя знакі воінам і партызанам. Сярод іх у вёсках Блужа Пухавіцкага раёна (1968), Рачэнь Любанскага раёна (1969), Белічы Слуцкага раёна і Зарэчча Лагойскага раёнаў (1974); мемарыяльны комплекс «Бабруйскі кацёл» у Бабруйску (1968, у сааўтарстве з П. Цомпелем і М. Бакуменкам); станковыя кампазіцыі «Настаўнік» (1963), «Заслонаўцы» (1965), «Партызанка» (1966), «Партызаны» (1968); партрэты ветэранаў вайны В. М. Гінтаўта, К. І. Дз’яковіча, М. І. Кімбара, Р. Я. Марука, М. М. Рабцава (1970—1980-я гады), партызанскай разведчыцы Т. Галабурды (1982) і інш. Аўтар надмагілля народнага артыста СССР Б. Платонава на Усходніх могілках, мемарыяльнай дошкі мастаку М. Сеўруку ў Нясвіжы, партрэтаў скульптараў А. Глебава, А. Бембеля, С. Селіханава, кампазіцый «Праметэй» (1998), «У ХХІ стагоддзе» (2000).

Творы У. П. Слінчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Барысаўскім краязнаўчым музеі.

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць