Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Іванавіч Пічэта

(Пасля перасылкі з Уладзімір Пічэта)


Уладзімір Іванавіч Пічэта (9 (21) кастрычніка 1878, Палтава, Украіна — 23 чэрвеня 1947, Масква) — беларускі савецкі гісторык, археолаг, педагог. Заслужаны прафесар БССР (1926), акадэмік АН БССР (1929).

Уладзімір Іванавіч Пічэта
укр.: Володимир Іванович Пічета
Уладзімір Пічэта (1920-я).jpg
Дата нараджэння 9 (21) кастрычніка 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1947(1947-06-23)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень doctorate in History[d] (1918)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік М. К. Любаўскі
Вядомыя вучні Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Commons-logo.svg Уладзімір Іванавіч Пічэта на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Уладзімір Іванавіч Пічэта нарадзіўся 9 (21) кастрычніка 1878 года ў Палтаве. Яго бацька, Іван (Ёван) Хрыстафоравіч (18441920), серб па нацыянальнасці, ураджэнец горада Мостар, быў рэктарам Віцебскай, а затым Палтаўскай духоўнай семінарыі. Маці навукоўца, Марыя Рыгораўна Грыгарэнка (1846—1911), украінка паводле паходжання, была дачкой кіеўскага чыноўніка Казённай палаты[2].

Уладзімір Іванавіч Пічэта скончыў у 1897 годзе Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (вучань М. К. Любаўскага). Навуковым кіраўніком яго дыпломнай (тады якая звалася кандыдацкай) працы «Юрый Крыжаніч пра Маскоўскую дзяржаву» быў В. В. Ключэўскі.

У 1910—1911 г. прыват-дацэнт. Абараніў доктарскую дысертацыю «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1918). У 1918—1922 г. прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Узначальваў Беларускае навукова-культурнае таварыства ў Маскве, чытаў курс лекцыяў «Гісторыя беларускага народа» у Беларускім народным універсітэце (Масква). Па прапанове ўрада БССР узначаліў маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліп. 1921 і да 1930 г. рэктар БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і БелАН. Акадэмік БелАН (1928).

 
Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, І. І. Замоцін, ?;
Сярэдні рад: ?, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, ?, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, ?, ?.

Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі 16—20 ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.

У 1929 у СССР была сфабрыкавана т. зв. «акадэмічная справа» супраць акадэміка С. Ф. Платонава і іншых гісторыкаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР), 13.9.1930 г. У. Пічэта арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6.12.1930 г. пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8.8.1931 г. сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрв. 1934 г. месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе У. Пічэта працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 г. справа У. Пічэты перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве. Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка У. Пічэты прэм’ер-міністра Чэхаславакіі Э. Бенеша.

З 1937 г. працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 г. узначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры заходніх і паўднёвых славян Маскоўскага ўніверсітэта. З 1941 г. разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 г. з акадэмікам Б. Дз. Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмік АН СССР.

ПамяцьПравіць

 
Дошка ў гонар Уладзіміра Пічэты

У 1990-х гадах вялася размова аб тым, каб назваць у Мінску яго імем вуліцу Ленінградскую, на якой стаяць некалькі карпусоў БДУ. 26 кастрычніка 2011 года на доме № 1 БДУ (цяпер будынак гістарычнага факультэта БДУ), дзе 19241929 гадах працаваў Уладзімір Пічэта, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар. Адна з аўдыторый гістарычнага факультэта таксама носіць імя Пічэты[3][4].

БібліяграфіяПравіць

  • Гісторыя Беларусі. Ч. 1. М.; Л., 1924;
  • Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. М., 1958;
  • Белоруссия и Литва, XV—XVI вв. М., 1961;
  • Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць