Уладзімір Рыгоравіч Івашын

Уладзімір Рыгоравіч Івашын (8 чэрвеня 1918, в. Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 3 сакавіка 2001) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1973).

Уладзімір Рыгоравіч Івашын
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1918(1918-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 2001(2001-03-03) (82 гады)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1973)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Алма-Ацінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1947), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура).

Служыў у Рабоча-сялянская Чырвоная Армія (1938—1946). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1950—1994, гістарычны факультэт, кафедра палітычнай гісторыі, прафесар, у 1954—1964 — дэкан завочнага факультэта, 1974—1988 — прарэктар па вучэбнай рабоце гуманітарных факультэтаў, першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1976), ордэны «Знак Пашаны» (1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Революционная деятельность Минского Совета рабочих и солдатских депутатов в период подготовки и проведения Октябрьской социалистической революции (март — декабрь 1917 года) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Ивашин В. Г. — Минск, 1953.
  • Івашын Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 158—159.
  • Івашын Уладзімір Рыгоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 469.
  • Ивашин Владимир Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 702—703.
  • Ивашин Владимир Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 40.
  • Ивашин Владимир Григорьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 107—108.