Уладзімір Рыгоравіч Скапа

Уладзімір Рыгоравіч Скапа (нар. 5 снежня 1935, в. Сукрэмна, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 19 студзеня 1999) — беларускі журналіст.

Уладзімір Рыгоравіч Скапа
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 5 снежня 1935(1935-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1999(1999-01-19) (63 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

У 1948 годзе скончыў чатыры класы Сукрэмнінскай пачатковай школы. У 1954 годзе скончыў Сенненскую беларускую сярэднюю школу № 1 з сярэбраным медалём.

У 1954—1959 гадах вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна. На пятым курсе стаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты Упраўлення прафтэхадукацыі рэспублікі «Рабочае юнацтва» на беларускай мове.

У 1959—1965 гадах працаваў у сенненскай і талачынскай раённых газетах. Галоўны рэдактар талачынскай раённай газеты «Сцяг Ільіча».

У 1965—1983 гадах — уласны карэспандэнт, адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Віцебскі рабочы». У 1983—1995 гадах — галоўны рэдактар газеты «Віцебскі рабочы». Амаль дзесяць гадоў ён узначальваў Віцебскую абласную журналісцкую арганізацыю.

Навуковая дзейнасць правіць

Вялікі ўклад унёс у распрацоўку тэматыкі нацыянальнага адраджэння, гісторыка-культурнай спадчыны Прыдзвіння. Аўтар і сааўтар кніг па гісторыі Віцебшчыны, рэдактар-складальнік кнігі «„Віцебскі рабочы“ — 80 год», аўтар кнігі «Сянно: гісторыка-эканамічны нарыс» (1978). Пад уласным імем і псеўданімамі Ул. Бярозка і В. Собаль апублікаваў сотні артыкулаў пра жыццё і творчасць вядомых літаратараў, ураджэнцаў Віцебшчыны[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бандарэвіч, В. Ад селькора — да рэдактара / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. — 2013. — 4 мая. — С. 4.
  • Лазука, І. Е. Скапа Уладзімір Рыгоравіч / І. Е. Лазука // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 552—553.
  • Мазур, А. Талент дабрыні / А. Мазур // Віцебскі рабочы. — 2001. — 18 студз. — С. 2.
  • Мазур, А. Талент чалавека i творцы / А. Мазур // Сцяг Iльiча (Талачын). — 2000. — 20 снеж. — С. 2.
  • Пухом земля тебе, Владимир Григорьевич // Пусть память останется… : сборник некрологов о жителях и уроженцах Витебска / сост. и вступ. статья А. М. Подлипского. — Витебск : Витебская областная типография, 2015. — С. 83-84.
  • Салтук, А. Чалавечнасць / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. — 2005. — 3 снеж. — С. 2.
  • Скапа Уладзімір Рыгоравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. — Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. — С. 120—121.
  • Скапа, У. Ад селькора да рэдактара / У. Скапа // Голас Сенненшчны. — 1998. — 30 крас. — С. 3-5.
  • Скапа Уладзімір Рыгоравіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / Мікалай Півавар. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — С. 261—262.