Уладзімір Садоўскі
беларускі пісьменнік
Уладзімір Садоўскі (нар. 1987[1]) — беларускі пісьменнік-фантаст і краязнавец з Маладзечна.[2].
Уладзімір Садоўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1987 (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, краязнавец |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1813, кніга |
БіяграфіяПравіць
Скончыў энергафак БНТУ (2009). Вядомы краязнаўчымі артыкуламі, у тым ліку на парталах kraj.by і tut.by, і зомбі-хорарам «1813», які ў 2017 годзе трапіў ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца. Дэбютная кніга аўтара таксама трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017» [3]. Апавяданні Садоўскага друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», у газеце «Літаратура і мастацтва». У 2018 годзе выйшаў зборнік фантастычных апавяданняў аўтара пад назвай «Проста фантастыка».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Голуб А. Інжынер-гісторык // Энергетика Беларуси № 5(384), 14 марта 2018. -- С. 6.