Уладзімір Салавей

Уладзімір Салавей (19251996) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гадах у Заходняй Беларусі, заснавальнік арганізацыі «Чайка».[1]

Уладзімір Салавей
Уладзімір Салавей.jpg
Дата нараджэння 1925
Месца нараджэння
Дата смерці 1996
Месца смерці

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1925 года у вёсцы Гуменікі Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер — Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). Вучыўся ў пачатковай школе ў вёсцы Сурынка на Слонімшчыне, а ў 19391941 гг — у слонімскай СШ № 5. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі. Летам 1944 г. працаваў на аднаўленні чыгункі каля Слоніму. Пазней паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут на гісторыка-філалагічны факультэт.

У пачатку 1946 года далучыўся да стварэння патрыятычнай падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Арганізаваў аб’яднанне слонімскага і баранавіцкага моладзевага падполля. Летам 1946 года увайшоў у створаны Цэнтр Беларускага Вызваленчага Руху. Пасля заканчэння інстытуту быў накіраваны на працу ў Рахавіцкую сямігадовую вясковую школу, паступіў завочна ў Гродзенскі педінстытут.

У сярэдзіне 1947 года «Чайку» выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам Алесем Бажко. Пасля гэтага пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Уладзімір Салавей перайшоў на нелегальнае становішча, таму быў арыштаваны МДБ толькі на пачатку 1950-х гадоў. Падчас катаванняў у турме звар’яцеў. На працягу 4 дзесяцігоддзяў знаходзіўся знаходзіўся на лячэнні ў Магілеўскай, Ружанскай і Гродзенскай вар’ятнях. У 1996 быў пераведзены ў вар’ятню пад Казлоўшчыну.

Загінуў зімой 1996 г. Пахаваны ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна. Сяргей Ёрш прыводзіць наступную версію смерці:

«У 1996 годзе яго перавялi ў вар’ятню пад Казлоўшчыну. Нават сваякоў не папярэдзiлi пра гэта. Неўзабаве Уладзiмір там загiнуў. Нiбыта зiмою ён выйшаў за тэрыторыю, заблукаў у лесе і замёрз. Яго шукалi, але знайшлi толькi ў траўнi, калi сыйшоў снег… Такую версiю прапанавалi санiтары сваякам Салаўя. Труну не адкрывалi. Прывезлi ў Жыровiчы і пахавалi. На ягонай магiле і сёння няма помнiка…».

[2]

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154894.html Біяграфія Уладзіміра Салаўя
  2. https://nn.by/?c=ar&i=93143 ПА СЬЛЯДОХ «ЧАЙКI»

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
  • Ёрш С. Ён любіў Беларусь // Газета Слонімская. 30.07-01.08.1998. № 31 (60)
  • Ёрш С. Па сьлядох «Чайкі» // Наша Ніва. 28.08.1998.