Уладзімір Святаполкавіч
Уладзімір Святаполкавіч (? — 1228) — князь пінскі (1190—1223), князь тураўскі (1 чэрвеня 1223—1228). Быў старэшым сынам Святаполка III Юр'евіча, унукам Юрыя Яраславіча. Пасля бацькі Святаполка III Юр'евіча стаў пінскім князем. Як пінскі князь узгадваецца ў 1204, 1206 і 1207 годзе. Пасля смерці стрыечных братоў, янавіцкага князя Святаслава Яраславіча, дубровіцкага князя Аляксандра Глебавіча, нясвіскага князя Юрыя Яраполчыча і тураўскага князя Андрэя Іванавіча ў бітве на рацэ Калцы, Уладзімір Святаполкавіч стаў тураўскім князем, прычым захаваў за сабою пінскі пасад. У 1228 годзе памёр, яго пераемнікам на тураўскім княжанні стаў сын Андрэя Іванавіча Юрый. На пінскі ж пасад узыйшоў брат Уладзіміра Расціслаў Святаполкавіч.
Уладзімір Святаполкавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Уладзімір | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй II Іванавіч | ||||||
Пераемнік | Юрый II Андрэевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраполк Юр'евіч | ||||||
Пераемнік | Расціслаў Святаполкавіч | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
1228 Тураў |
||||||
Род | Ізяславічы Тураўскія | ||||||
Бацька | Святаполк III Юр'евіч | ||||||
Дзеці | Уладзімір, Міхал |