Уладзімір Сцяпанавіч Адашкевіч
Уладзімір Сцяпанавіч Адашкевіч (нар. 11 лістапада 1949, в. Казлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. Кандыдат сацыялагічных навук.
Уладзімір Сцяпанавіч Адашкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лістапада 1949 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат сацыялагічных навук | ||||||
Дзейнасць | сацыялогія | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (вучоны аграном), Мінскую вышэйшую партыйную школу, Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне.
Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Куйбышава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Працаваў старшынёй калгаса «Звязда», калгаса «Зара» Слаўгарадскага раёна, першым намеснікам старшыні Слаўгарадскага райвыканкама — старшынёй раённага аграпрамысловага аб’яднання. Займаў пасады намесніка загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Магілёўскага абкама КПБ, першага сакратара Касцюковіцкага райкама КПБ, старшыні Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў і Касцюковіцкага райвыканкама, першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, намесніка дырэктара па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, старшыні Аршанскага райвыканкама Віцебскай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра[2].
Зноскі
- ↑ АДАШКЕВИЧ ВЛАДИМИР СТЕПАНОВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.