Уладзімір Сцяпанавіч Макарэнка

вучоны

Уладзімір Сцяпанавіч Макарэ́нка[1][2] (нар. 14 снежня 1929) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1981).

Уладзімір Сцяпанавіч Макарэнка
Дата нараджэння 14 снежня 1929(1929-12-14) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера паталагічная фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Аляксеевіч Яхімовіч
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Віцебску. У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1955 годзе — аспірантуру пры Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1956 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Ф. А. Яхімовіча абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отклонения в явлении инактивации ацетилхолина кровью и ее сывороткой при разных степенях кровопотери (экспериментальное исследование)»[3]. З 1955 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце: асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, з 1962 года — выконваючы абавязкі дацэнта, з 1965 года — дацэнт[3]. Адначасова з 1955 года на пасадах намесніка дэкана, дэкана лячэбнага факультэта[3]. У 1965—1970 гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце. У 1977 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после острой почечной ишемии». У 1969—1996 гадах — загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Асноўныя навуковыя працы па пытаннях паталагічнай фізіялогіі нырак і печані. Пад кіраўніцтвам У. С. Макарэнкі абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый[3]. Аўтар больш за 100 навуковых прац[3].

Сярод апублікаванага:

  • Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после продолжительной почечной ишемии (разам з В. М. Гапановіч),
  • Интенсивность перекисного окисления липидов в почках при миогемоглобинурической острой почечной недостаточности (разам з В. У. Тушкіным).

Быў старшынёй Віцебскага навуковага таварыства патафізіёлагаў, членам праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства патафізіёлагаў[3]. З 1965 па 1970 год быў членам Кастрычніцкага раённага камітэта КПБ горада Віцебска[3].

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

  1. БелЭн 1999.
  2. Сустракаецца варыянт прозвішча Макаранка
  3. а б в г д е ё ж К юбилею Владимира Степановича Макаренко (90 лет со дня рождения) (руск.)

Літаратура

правіць
  • Макарэ́нка Уладзімір Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 531. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Макаранка Уладзімір Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 532.
  • Владимир Степанович Макаренко (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2000. — № 2. — С. 59. (руск.)
  • Витебский государственный медицинский университет (1934—2004) / Под ред. А. Н. Косинца. — Витебск, 2004. — С. 247—249. (руск.)

Спасылкі

правіць