Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі (нар. 5 ліпеня 1994, в. Малькі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
Нараджэнне 5 ліпеня 1994(1994-07-05) (30 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 ліпеня 1994 года ў вёсцы Малькі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[1].

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка. Матэматыка»; магістратуру МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Маркетынг»[1].

Працаваў настаўнікам фізікі ў Сярэдняй школе № 28 г. Магілёва; настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Сярэдняй школе № 4 г. Горкі; першым сакратаром Горацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і быце Магілёўскага мясакамбіната[1].

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Горацкай акругі № 82. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Сям’я

правіць

Жанаты, выхоўвае дачку[1].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць