Уладзімір Сяргеевіч Улашчык
Уладзі́мір Сярге́евіч Ула́шчык (нар. 3 лютага 1943, в. Валіцкаўшчына Мінскага раёна Мінскай вобласці — 17 студзеня 2018) — беларускі вучоны-медык, фізіятэрапеўт. Міністр аховы здароўя БССР (1986—1990), дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (2005—2010). Акадэмік НАН Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук, прафесар. Унёс значны ўклад у развіццё айчыннай фізіятэрапіі і курорталогіі[3]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986).
Уладзімір Сяргеевіч Улашчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Яўсеевіч Саўчанка | ||||||
Пераемнік | Васіль Сцяпанавіч Казакоў | ||||||
Нараджэнне |
3 лютага 1943 |
||||||
Смерць |
17 студзеня 2018 (74 гады) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1974) і кандыдат біялагічных навук[1] (1968) | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Дзейнасць | фізіятэрапія[d], фізічная рэабілітацыя[d][2], курорталогія[d] і біяфізіка | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і.
У 1959 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу № 29 г. Мінска. З 1959 па 1965 гады вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на лячэбным факультэце. З 1965 па 1968 гады — стажор-даследчык і асістэнт кафедры агульнай хіміі (там жа).
У 1968 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму «Іёнафарэтычная пранікальнасць скуры і колькасныя заканамернасці электрафарэзу простых іёнаў праз скуру». З 1968 па 1977 гады — навуковы супрацоўнік і кіраўнік аддзела фізічных метадаў лячэння Беларускага НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.
У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Электрафарэз лекавых рэчываў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З 1975 года — член Савета маладых вучоных пры ЦК ЛКСМБ.
З 1976 па 2001 год — старшыня праўлення Беларускага таварыства фізіятэрапеўтаў і курортологов.
З 1977 па 2005 год — загадчык кафедры фізіятэрапіі і курорталогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
У 1980 годзе атрымаў вучонае званне прафесара па кафедры фізіятэрапіі.
З 1984 па 1987 год — дэпутат Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
З 1986 па 1990 — міністр аховы здароўя БССР[4].
З 1986 па 1996 год — член Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі.
З 1988 па 1990 год — дэпутат Вярхоўнага савета БССР.
З 1989 года — член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «Медыцына».
З 1991 па 1996 год — прэзідэнт Асацыяцыі «Чалавек і народная медыцына».
У 1992 годзе яму была прысвоена кваліфікацыя фізіятэрапеўта вышэйшай катэгорыі.
З 1993 па 2005 год — галоўны рэдактар часопіса «Ахова здароўя»[5]. Па цяперашні час намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Ахова здароўя»[6].
З 1993 па 2005 год — галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па фізіятэрапіі.
З 1993 па 2009 — член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня і член экспертных саветаў ВАК Рэспублікі Беларусь.
З 2003 года — ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
З лютага 2005 года па жнівень 2010[4] года — дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.
З 2006 года — галоўны рэдактар часопіса «Навіны медыка-біялагічных навук».
У 2009 годзе быў абраны акадэмікам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Фізічная медыцына».
З верасня 2010[4] года — кіраўнік аддзела і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі[7].
Навуковая дзейнасць
правіцьПадрыхтаваў больш за 70 дактароў і кандыдатаў навук.
Аўтар больш за 150 вынаходак і аўтарскіх сведчанняў, двух навуковых адкрыццяў[3]. Ім і з яго ўдзелам распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць каля 50 фізіятэрапеўтычных апаратаў.
Апублікаваў больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 400 часопісных артыкулаў, 50 метадычных рэкамендацый і інструкцый.
Узнагароды
правіць- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970).
- Значок «Выдатніку аховы здароўя» (СССР) (1974).
- Значок «Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі» (1980).
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі за комплекс прац па тэорыі і метадам ультрагукавой тэрапіі (1986).
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1996).
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (2003).
- Нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2004)[7].
- Ганаровы прафесар БДМУ і Гайдэльбергскага ўніверсітэта, ганаровы доктар медыцыны БДМУ (2001)
Бібліяграфія
правіцьАўтар больш 800 навуковых прац, больш за 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, 50 метадычных указанняў і интрукций, больш за 400 часопісных артыкулаў[3].
- Улащик В. С. Физиотерапия. Новейшие методы и технологии. — Справочное пособие. — Мн.: Книжный дом, 2013. — 448 с.
- Улащик В. С. Электрофорез лекарственных веществ. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 404 с.
- Улащик В. С., Лукомский И. В. Общая физиотерапия. — Учебник для студ. высш. уч. завед. — Мн.: Книжный дом, 2008. — 512 с.
- Улащик В. С. Физиотерапия. Универсальная медицинская энциклопедия. — Мн.: Книжный дом, 2008. — 640 с.
- Улащик В. С. Очерки общей физиотерапии. — Мн.: Навука и тэхніка, 1994. — 200 с.
- Улащик В. С. Домашняя физиотерапия. — Мн.: Беларусь, 1993. — 287 с.
- Улащик В. С. Новые методы и методики физической терапии. — Мн.: Беларусь, 1986. — 175 с.
- Улащик В. С., Чиркин А. А. Ультразвуковая терапия. — Мн.: Беларусь, 1983. — 254 с.
- Улащик В. С. Введение в теоретические основы физической терапии. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 238 с.
- Улащик В. С. Теория и практика лекарственного электрофореза. — Мн.: Беларусь, 1976. — 208 с.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2450684&strq=l_siz=20
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в Пономаренко 2013.
- ↑ а б в Пантюк 2012.
- ↑ История журнала «Здравоохранение»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 2 сакавіка 2017.
- ↑ Cотрудники редакции журнала «Здравоохранение» Архівавана 23 верасня 2016.
- ↑ а б Асаенок, Абмётко 2013.
Літаратура
правіць- Владимир Сергеевич Улащик: к 70-летию со дня рождения / Сост. Асаенок Г. А., Абмётко О. А.. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 123 с.
- Пономаренко Г. Н. Владимир Сергеевич Улащик (к 70-летию со дня рождения) // Физиотерапия, бальнеология и реабилитация : журнал. — 2013. — № 1. — С. 52—53.
- Академику В. С. Улащику — 70 лет! http://cyberleninka.ru/article/n/akademiku-v-s-ulaschiku-70-let// Архівавана 1 снежня 2016. Медицинские новости : журнал. — 2013. — № 1 (220). — С. 77—78.
- Владимир Сергеевич Улащик — известный учёный в области физической медицины (интервью) Архівавана 3 лютага 2018. // Здравоохранение : журнал. — 2013. — Январь (№ 1).
- Владимир Сергеевич Улащик: к 60-летию со дня рождения // Медицинские новости : журнал. — 2003. — № 1. — С. 28—29.
- Пантюк И. В. Министры здравоохранения Беларуси: 1919—2011 гг. // Современная стоматология : журнал. — 2012. — № 1 (54). — С. 81.
- Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / Национальная академия наук Беларуси; [редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. (Информация: с. 527.)
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. — С. 317.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003. — С. 222.
Спасылкі
правіць- У. С. Улашчык // НАН Беларусі
- Уладзімір Сяргеевіч Улашчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- У. С. Улашчык(недаступная спасылка) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
- У. С. Улашчык Архівавана 13 жніўня 2016. // Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт