Уладзімір Тарасевіч

Уладзімір Тарасевіч (27 лістапада 1921, в. Клешнякі, Лідскі павет, Навагрудскае ваяводства, цяпер Шчучынскі раён — 2 студзеня 1986) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Каталіцкі святар-бенедыкцінец, біскуп, апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў на Захадзе. Доктар багаслоўя (1958).

Уладзімір Тарасевіч
тытулярны біскуп
з 1 ліпеня 1983
Дыяцэзія Titular bishops of Mariamme[d]
Папярэднік Часлаў Сіповіч
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 27 лістапада 1921(1921-11-27)
Смерць 2 студзеня 1986(1986-01-02) (64 гады)
Пахаванне

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сям’і беларускіх католікаў. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны пераехаў у ЗША да свайго дзядзькі Я. Тарасевіча. Скончыў духоўную семінарыю і каледж пры абацтве Св. Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага, Каталіцкі ўніверсітэт у Вашынгтоне (1950), вучыўся ў Рыме ў папскім Грыгарыянскім універсітэце і Пантыфікальным інстытуце вывучэння Усходу. Манах-бенедыкцінец (1944), каталіцкі святар усходняга абраду (1949). Доктар тэалогіі (1958). У 1958—1986 гг. узначальваў беларускую ўніяцкую парафію Хрыста Спаса ў Чыкага. Архімандрыт (1975). Епіскап каталіцкай царквы ўсходняга абраду (1983), адначасова Папам Рымскім прызначаны на пасаду апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў заходняга і ўсходняга абрадаў на эміграцыі. 25.4.1959 адчытаў малітву за беларускі народ у Кангрэсе ЗША. Адзін з заснавальнікаў уніяцкага англа-рускамоўнага часопіса «Церковный голос», выдаваў бюлетэні «Праўда», «Да злучэння».

Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле[en], штат Ілінойс[1].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць