Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Антонавіч Тоўсцік (24 чэрвеня 1949, Мінск) — беларуcкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994). Народны мастак Беларусі (2011). Прафесар (2011). Загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Уладзімір Антонавіч Тоўсцік
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні: Уладзімір Антонавіч Тоўсцік
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1949(1949-06-24) (70 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: пейзаж
Вучоба:
Узнагароды:

Кароткая біяграфіяПравіць

Уладзімір Антонавіч Тоўсцік нарадзіўся ў 1949 годзе у Мінску.

З 1966 па 1972 гады вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

1973—1976 гг. — вучоба ў творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Абдулаева М. Г.

З 1972 г. — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў.

З 1978 г. Член Саюза мастакоў Беларусі.

З 1976 г. дацэнт кафедры малюнка Акадэміі мастацтваў Беларусі.

У 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

У 1994 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ «Святло і цені».

У 1995 стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».

У 2011 прысвоена ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» і вучонае званне «Прафесар».

Грамадская дзейнасцьПравіць

Удзельнічаў у сумесных праектах «Літаратурнай газеты» і пастаяннага камітэта Сюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002), удзельнічаў у Мастацкай выставе ў «Бялградзе».

  • 2006  у гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва ў складзе выстаўкі «Прысвячэнне» (жывапіс).
  • 2007 г. ў рамках выстаўкі Саюза Мастакоў Беларусі «Посттрадыцыя» у «Галерэі мастацтваў».
  • 2008 г. прыняў удзел у Культурным дэсанце Беларусі ў Пекіне.

УзнагародыПравіць

Зноскі