Уладзімір Трафімавіч Кабуш

Уладзімір Трафімавіч Кабуш (нар. 15 чэрвеня 1941 г. Дуброўна Віцебскай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук (2002), прафесар (1991). Акадэмік Расійскай акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (2004).

Уладзімір Трафімавіч Кабуш
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1941(1941-06-15) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці педагог
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Альма-матар

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1970 г. З 1972 працуе ў навукова-даследчым інстытуце педагогікі, з 1978 — у Рэспубліканскім універсітэце ўдасканалення настаўнікаў Міністэрства асветы Беларусі (1979-92 г. — загадчык кафедры). З 1992 — дэкан факультэта, загадчык кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў адукацыі. З 1997 працуе ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1997-99 загадчык кафедры, у 1999—2003 — прарэктар). З 1995 г. — галоўны рэдактар часопіса «Праблемы выхавання».

Напісаў навуковыя працы па праблемах гуманізацыі і дэмакратызацыі выхаваўчага працэсу ў адукацыйных установах, тэарэтычных і метадычных асновах педагогікі ненасілля, развіцця дзіцячага руху ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі. Аўтар «Канцэпцыі перабудовы выхаваўчай работы ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе» (1991) і «Канцэпцыі гуманістычнага выхавання» (1998).

Бібліяграфія

правіць
  • Директор школы и ученическое самоуправление / В. Т. Кабуш. — Мн., 1984. — 96 с.
  • Выхаванне ў сучаснай школе / У. Т. Кабуш. — Мн., 1995—187 с.
  • Ученическое самоуправление : пособие для классных руководителей и педагогов-организаторов / В. Т. Кабуш. — Мн., 1998. — 184 с.
  • Система гуманистического воспитания школьников : пособие для педагогов / В. Т. Кабуш. — Мн., 2000. — 208 с.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кабуш Уладзімір Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2004. — Т. 18, Кн. 1. — С. 395—396.