Уладзімір Трафімавіч Парамей

Уладзімір Трафімавіч Парамей (13 кастрычніка 1921, с. Гусяцін, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 2003, Масква) — беларускі ўрач-афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Уладзімір Трафімавіч Парамей
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1921(1921-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2003
Месца смерці
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1974)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Скончыў Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1947).

Працаваў у Львоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1950—1953), Івана-Франкоўскім медыцынскім інстытуце (1953—1962), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1962—1996, кафедра вочных хвароб, з 1963 — загадчык кафедры, у 1965—1966 — дэкан лячэбнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: тэрапія туберкулёзна-алергічных працэсаў, апёкаў вачэй; хірургічнае лячэнне катаракты, глаўкомы, касавокасці, блізарукасці; дыягностыка пухлін галаўнога мозга; перасадка штучнага хрусталіка.

Узнагароды правіць

Ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.

Літаратура правіць

  • Патология и терапия инфицированных ран глаза у животных, подвергавшихся общему рентгенооблучению : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 757 / В. Т. Парамей. — Киев, 1972.
  • О нарушениях в зрительном анализаторе при опухолях головного мозга : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Парамей В. Т. — Львов, 1953.
  • Парамей Уладзімір Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 88. — Інфармацыя: дата нараджэння: 30.11.1921.
  • Парамей Владимир Трофимович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013]. — Гродно, 2013. — С. 173—175.
  • Парамей Владимир Трофимович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 347.
  • Учитель, коллега, ветеран (к 95-летнему юбилею профессора В. Т. Парамея) / А. И. Онощенко, Э. А. Анин, С. Н. Ильина // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2016. — № 4. — С. 129—132.