Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі

(Пасля перасылкі з Уладзімір Уладамірскі)

Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр. Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955)[3].

Уладзімір Уладамірскі
Уладзімір Іосіфавіч Малейка
Групповой портрет деятелей белорусского театра Г.П. Глебова, О.П. Марикса, В.И. Владомирского. 1959 г.jpg
Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатру Г. П. Глебова, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага (справа). 1959 год
Дата нараджэння 6 (18) кастрычніка 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1971(1971-01-24)[2] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці 19201970
Тэатр Беларускі тэатр імя Я. Купалы
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1940 Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст БССР— 1938 Народны артыст СССР— 1955
Commons-logo.svg Уладзімір Уладамірскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.

Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.

У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску[3]. У 19211922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда[4].

У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча[3].

Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду[3].

Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.

Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[5].

Сям’яПравіць

  • Жонка — Кацярына Васільеўна Замешына, актрыса, танцорка, спявачка.
  • Сын — Барыс, акцёр
  • Унук — Аляксандр, акцёр.

ТворчасцьПравіць

Акцёр шырокага творчага дыяпазона[3]. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары[3].

Ролі ў тэатрыПравіць

ФільмаграфіяПравіць

Узнагароды і званніПравіць

У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Владомирский Владимир Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.
  4. http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-120-letiju-narodnogo-artista-Belarusi-Vladimira-Vladomirskogo_i_741.html
  5. Некрополь (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Няфёд У. І. Народны артыст БССР У. І. Уладамірскі. — Мн., 1954
  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003

СпасылкіПравіць