Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў

беларускі савецкі кампазітар

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Ало́ўнікаў (16 студзеня 1919, Бабруйск — 1996, Мінск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Народны артыст Беларусі (1970). Прафесар (1980).

Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў
Дата нараджэння 16 студзеня 1919(1919-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1996(1996-07-31) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. Залатарова ў 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года выкладчык, з 1966 года дацэнт, з 1962 года рэктар Беларускай кансерваторыі.

Творчасць правіць

У. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.

Творы правіць

Сцэнічная музыка правіць

  • Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (словы М. Клімковіча, 1979).

Вакальна-інструментальная музыка правіць

  • Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (словы беларускіх паэтаў-партызан, 1988)
  • Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяді Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (словы А. Вольскага, 1968)

Аркестравая музыка правіць

Для сімфанічнага аркестра

  • Сімфонія № 1 (1941)
  • Паэма «Партызанская быль» (1952)
  • Паэма «Нарач» (1954)
  • Сюіта «Песні міру» (1958)
  • «Урачыстая прэлюдыя» (1972)
  • Эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975)

Для аркестра беларускіх народных інструментаў

  • Сюіта «На Палессі» (1953)
  • Музычная карцінка «Зорка Венера» (1958).

Камерна-інструментальная музыка правіць

  • Струнныя квартэты: № 1 (1940), № 2 (1948)
  • Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1937), Гумарэска, Карагодны напеў (1950)
  • Для фартэпіяна: «Недагаворанае» (1937), «Маленькая балада» (1938), Прэлюд (1940), Саната (1940), Пяць прэлюдый (1948), Эдюд (1948)
  • Апрацоўкі беларускіх народных песень для фартэпіяна ў чатыры рукі: «Заінька», «Пайшоў каток у лясок», «У чыстым полі яліначка», «Ясная зараначка».
  • Фартэпіяннае трыа (1939)
  • Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для квінтэта беларускіх дудак (1951)
  • Песня-балада для кантрабаса з фартэпіяна (1988)

Вакальная музыка правіць

  • Для хору без суправаджэння: «На Палессі гоман, гоман», «Радзіме» (словы П. Броўкі, 1952), «Дуб», «Партызанскія акопы» (словы М. Танка, 1952), «Партызаны ідуць» (словы М. Шарамета, 1953).
  • Для хору з суправаджэннем: «Песня дружбы» (словы А. Бялевіча, 1954), «Палеская святочная» (словы А. Русака, 1967), «Кастрычніцкі гімн» (словы К. Кірэенкі, 1970); апрацоўка беларускай народнай песні «Пайшоў Ясь наш на лужок».
  • Рамансы: «Ты назваў мяне ільдзінай» (словы Э. Агняцвет, 1947), «I зноў былое ажыло» (словы А. Астрэйкі, 1948), «Ты прыйдзі» (словы Я. Купалы, 1948), «Дазволь цябе любіць» (словы 3. Бядулі, 1948) і інш.
  • Апрацоўка беларускай народнай песні «Закаці, яснае сонейка» для голасу, цымбалаў і саксафона.
  • Песні: «Песенька мінскіх дзяцей», «Песня пра Веру Харужую» (словы Э. Агняцвет); «Песня пра Заслонава» (словы А. Астрэйкі); «Даў слова — стрымай», «Радзіма, мая дарагая» (словы А. Бачылы); «Неман — сцяжына пешая» (словы Д. Бічэль-Загнетавай); «Вочы Беларусь» (словы Р. Барадуліна); «Споем, друзья, споем», «Туристская шуточная» (словы К. Гляйхенгауса); «Колокола Хатыни» (словы У. Гатоўскага); «Расцвіла чаромха бела» (словы А. Дзеружынскага); «Песенка закаленных», «Университетский вальс» (словы Р. Жбанкова); «Каля ёлкі» (словы В. Зуёнка); «Песня пра Мінск» (словы К. Кірэенкі); «Разгарэлася зорачка ясная» (словы М. Клімковіча); «Пакаленні» (словы П. Панчанкі); «Край палескі», «Крынічанька», «Лясная песня», «Прыляцелі гусі», «Салігорская раніца», «Ты прыйдзеш ка мне», «Я люблю», «Я нікому цябе не аддам» (словы А. Русака) і інш.

Прыкладная музыка правіць

  • Да драматычных спектакляў: «Брэсцкая крэпасць» (К. Губарэвіч).
  • Да кінафільмаў: «Міколка-паравоз» (1957). «Девочка ищет отца» (1959). «Весенние грозы» (1960). «Улица младшего сына» (сумесна з Ю. Бельзацкім, 1962). «Дороги без привала» (1965). «Баллада о матери» (1966).

Сям’я правіць

Бацька беларускага музыканта Ігара Алоўнікава (нар. 1954)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Нісневіч I. Жывая крыніца // Полымя. 1965. № 11.
  • Зубрыч I. Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970.
  • Чарняк В. Кампазітар воінскага гарту // Мастацтва Беларусь. 1984. № 7.
  • Жураўлёў Д. Дынастыя музыкантаў // Мастацтва Беларусь. 1986. № 6.

Спасылкі правіць