Уладзімір Уладзіміравіч Гацко

Уладзімір Уладзіміравіч Гацко (нар. 11 верасня 1970, в. Цялуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Уладзіміравіч Гацко
Нараджэнне 11 верасня 1970(1970-09-11) (52 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў загадчыкам прыёмнага аддзялення, загадчыкам пульманалагічнага аддзялення Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, галоўным урачом Бабруйскай цэнтральнай бальніцы.

Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26—28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі