Уладзімір Уладзіміравіч Голубеў
Уладзімір Уладзіміравіч Голубеў (нар. 7 кастрычніка 1963, Мінск) — беларускі дызайнер і навуковец.
Уладзімір Уладзіміравіч Голубеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Член Беларускага саюза дызайнераў. Дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтва ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Біяграфія
правіцьУ 1982 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. У 1990 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), а ў 1995 годзе аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 2010 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» у Рэспубліканскім інстытуту вышэйшай школы. Вучыўся ў Альгерда Адамавіча Малішэўскага, Алега Віктаравіча Чарнышова, Аляксандра Пятровіча Азончыка.
Жыве і працуе ў Мінску.
Творчасць
правіцьНавуковая сфера — культурная антрапалогія і філасофія постмадэрнізму, тэарэтычныя асновы дызайн-дзейнасці, гісторыя дызайну, навукі і тэхнікі
Эксперт і член журы міжнароднай выставы TIBO у Беларусі (2007—2013), фестывалю рэкламы «Белый квадрат», «Мятный лев» і іншых. Аўтар-складальнік (у суаўтарстве з Дзмітрыем Сурскім) выдання «PRO-дызайн». Член рэдакцыйнага савета серыі кніг «F.A.Q.ультет дизайна».
Член мастацкага савета па манументальнаму і дэкаратыўнаму афармленню пры Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце. Аўтар шэрага навуковых публікацый па тэме дызайну ў зборніках міжнародных навуковых канферэнцый ФСК БДУ[1].
Узнагароды
правіць- 2020 — Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, намінацыя «Дызайн».
Зноскі
Спасылкі
правіць- https://ru.ehu.lt/staff/vladimir-golubev/ Архівавана 17 лютага 2023.
- https://fsc.bsu.by/ru/golubev-vladimir-vladimirovich/ Архівавана 17 лютага 2023.