Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч
беларускі мастак
Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч (нар. 1976, Мінск) — беларускі мастак, працуе ў станковым і манументальным жывапісе.
Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1976 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч |
Род дзейнасці | мастак-манументаліст |
Член у |
Сын беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, па маці ўнук жывапісца Натана Воранава.[1]
Скончыў манументальнае аддзяленне мастацкага факультэта БДАМ. Навучаўся ў Германіі, стажыраваўся ў Італіі, асвойваў ва Фларэнцыі жывапісныя прыёмы эпохі Адраджэння. Жыве ў Мінску. Член Беларуская саюза мастакоў.[1]
Удзельнічаў у роспісе многіх беларускіх касцёлаў — у асноўным ствараў фрэскі. Працаваў у акадэмічных майстэрнях Міхаіла Савіцкага.[1]
Творы станковага і манументальнага жывапісу экспанаваліся на беларускіх і міжнародных выставах. Асобныя творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях.[1]
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Нагое тело как язык искусства — в центре Минска открылась выставка живописи Владимира Кондрусевича (руск.). minsknews.by (2 ліпеня 2021).
Спасылкі
правіць- Мастак Уладзімір Кандрусевіч: «Мне імпануе, калі маё мастацтва дае штуршок да разважання»(нявызн.). catholic.by. Праверана 10 ліпеня 2024.
- Пазнаёміцца з праектам Уладзіміра Кандрусевіча «Opus Magnum. Initium» можна было на працягу толькі аднаго тыдня (руск.). zviazda.by (18 ліпеня 2021). Праверана 10 ліпеня 2024.
- Работы автора Кондрусевич Владимир – купить в онлайн-галерее Artcenter.by (руск.) . artcenter.by. Праверана 11 ліпеня 2024.
- reform.news. "Ва ўсіх эпохах малявалі тое, што зразумела сучасніку": мастак Уладзімір Кандрусевіч - пра вядомы роспіс "з Марадонай" у касцёле Святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску (руск.) . REFORM.news (ранее REFORM.by) (20 сакавіка 2023). Праверана 11 ліпеня 2024.
- reform.news. У Мінску на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча (руск.) . REFORM.news (ранее REFORM.by) (16 студзеня 2024). Праверана 11 ліпеня 2024.
- «Мир меняется. Это неизбежно!» Художник Владимир Кондрусевич о современном искусстве