Уладзімір Уладзіміравіч Качан
Уладзімір Уладзіміравіч Качан (14 лістапада 1958, Гродна) — беларускі жывапісец-манументаліст.
Уладзімір Уладзіміравіч Качан | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1958 (64 гады) |
Месца нараджэння |
![]() |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, гістарычная карціна |
Вучоба | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы |
«Мая Галгофа, мой Ерусалім» «Лікі нацый» |
Уплыў | Гаўрыла Вашчанка |
Узнагароды | лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» ў намінацыі «Лепшы мастак»[1]. |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва гродзенскага «Палацу хімікаў» у мастака і выкладчыка Гары Канстанцінавіча Мазурава. У 1982 годзе паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікам быў вядомы беларускі мастак Гаўрыла Вашчанка.
У 1987 годзе атрымаў Дыплом з адзнакай выдатна i вылучэнне на медаль Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе. З 1987 жыве і працуе ў Гродне. З'яўляецца сябрай Беларускага Згуртавання мастакоў, сябрай Амерыканскай партрэтнай Асацыяцыі (Portrait Society of America). Узнагароджаны граматамі і дыпламамі Беларускага Сгуртавання мастакоў, Памятным знакам «2000-годдзя хрысціянства», ганаровай граматай Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь. Таксама З'яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Рэспублікі Беларусь і лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» у намінацыі «Лепшы мастак».
Жонка Ірына — аўтар канцэпцыі і кіраўнік Музея гісторыі пажарнай службы Гродна[2]. Брат Анатоль — вядомы гарадзенскі журналіст (памёр у 2004)[3].
ТворчасцьПравіць
Выяўленчы лад твораў Уладзіміра Качана характарызуецца абагульненай манументалізацыяй і амаль рэльефнай пластыкай жывапісных рашэнняў. Асацыятыўныя вобразныя структуры перасякаюцца з рэальнымі жыццёвымі формамі. Мастак па-свойму інтэрпрэтуе вядомыя сюжэты з сусветнай міфалогіі, мастацтва, сакральнай гісторыі. У сваёй творчасці ён імкнецца спасцігнуць культурныя коды майстроў еўрапейскай жывапісу розных стагоддзяў, сцвярджаючы візуальную магчымасць сузірання падсвядомасці, выкарыстоўвае філасофскія алегорыі, экспрэсіўныя стылізацыі, ажыццяўляючы з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці пошукі звышнатуральнага ў паўсядзённай рэчаіснасці[4].
Мастацкія праектыПравіць
- 1997—1998 — партрэтная галерэя для Гродзенскага гарвыканкама (ХII-ХХ ст.) «Мэрыя-2000» (14 твораў жывапісу);
- 1999 — да 100-годдзя Гродзенскай Епархіі 15 партрэтаў цыклу «Свяціцеляў зямлі Гарадзенскай»;
- 2000—2002 — партрэтная галерэя губернатараў Гродна з 1802 по 2002 гады (23 твора)[6];
- 2004—2005 — партрэтная галерэя кіраўнікоў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (17 твораў);
- 2006—2007 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта (63 твора);
- 2007—2008 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта (32 твора);
- 2009—2010 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага дзяржаўнагаўніверсітэта (16 твораў)[7];
- 2008 — манументальны роспіс «Вогнеборцы – гісторыя і традыцыі мужнасці» на фасадзе Музея гісторыі пажарнай службы Гродна[8]
- 2009 — праект «АртЭвалюцыя», галерэя Тызенгаўза, Гродна[9];
- 2010 — цыкл партрэтаў «Лікі Нацыі» да Фестывалю Нацыянальных культур у Гродне (10 твораў).
- 2015 — удзел у праекце «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», 13 — 31 сакавіка, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель[10]
- «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі»
Зноскі
- ↑ Сайт Гродна. Мастак Уладзімір Качан
- ↑ Газета «Рэспубліка». 120 прыступак уверх Архівавана 27 лістапада 2014.
- ↑ «Гродзенская праўда». Інтэрв'ю з мастаком Уладзімірам Качаном Архівавана 26 лістапада 2014.
- ↑ Газета «Культура». Інтэлектуальная АРТэвалюцыя
- ↑ САЛІДАРНАСЦЬ «В Гродно знаменитая Джоконда перевоплотилась в сотрудницу МЧС» (руск.)
- ↑ Газета Гродна. Інтэрв'ю з мастаком Архівавана 24 лістапада 2014.
- ↑ Урачыстае адкрыццё галерэі прафесараў універсітэта Архівавана 28 лістапада 2014.
- ↑ САЛІДАРНАСЦЬ «В Гродно знаменитая Джоконда перевоплотилась в сотрудницу МЧС» (руск.)
- ↑ Газета «Культура». Інтэлектуальная АртЭвалюцыя
- ↑ Селфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства. (руск.) Архівавана 24 верасня 2015.
СпасылкіПравіць
- «Вечерний Гродно». Гродненский художник предлагает поставить на Советской площади скульптуру Стефана Батория. (руск.) Архівавана 29 лістапада 2014.
- «Вечерний Гродно». Узнай себя на портрете. (руск.) Архівавана 29 лістапада 2014.
- Газета «Культура». Калі помнік для Гродна, дык які?
- Газета «Салідарнасць». У Гродне Джаконда пераўтварылася ў супрацоўніцу МЗС. (руск.)
- http://www.kryga.by/index.php?option=com_virtuemart&page=shop.browse&manufacturer_id=292&Itemid=2&lang=ru&vmcchk=1&Itemid=2 Архівавана 23 лістапада 2014.