Уладзімір Уладзіміравіч Кумельскі

Уладзімір Уладзіміравіч Кумельскі (1884, Томск — 19 красавіка 1939) — беларускі актор, рэжысёр, Заслужаны артыст Беларускай ССР, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.‎

Уладзімір Уладзіміравіч Кумельскі
Дата нараджэння 1884
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1939(1939-04-19)
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Быў ства­раль­ні­кам пер­ша­га пра­фе­сій­на­га тэ­ат­ра ў Ма­гі­лё­ве, на пад­мур­ку яко­га ўзнік Рус­кі тэ­атр імя М. Гор­ка­га (ця­пер На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр ў Мін­ску). Пер­шы склад тру­пы ён са­браў у 1928 го­дзе на ак­цёр­скай бір­жы ў Маск­ве. Зім­ні се­зон тэ­атр пра­ца­ваў у Ма­гі­лё­ве, лет­ні — у Баб­руй­ску. Пе­ра­ва­га ад­да­ва­ла­ся доб­рай рус­кай дра­ма­тур­гіі. У сва­ёй дзей­нас­ці Ку­мель­скі ары­ен­та­ваў­ся на рэа­ліс­тыч­ныя тра­ды­цыі, у пры­ват­нас­ці мас­коў­ска­га Ма­ло­га тэ­ат­ра. Ён ва­ло­даў тон­кім мас­тац­кім гус­там і ар­га­ніч­на спа­лу­чаў у са­бе та­лен­ты ак­цё­ра, рэ­жы­сё­ра і кі­раў­ні­ка. Праз тры га­ды пас­ля ства­рэн­ня тэ­ат­ра яго тру­па лі­чы­ла­ся ад­ной з узор­ных у Бе­ла­ру­сі. Пас­ля вы­ступ­лен­ня ў Мін­ску та­лент Ку­мель­ска­га быў вы­со­ка ацэ­не­ны. У 1931 го­дзе ка­лек­тыў стаў на­зы­вац­ца Пер­шым рус­кім тэ­ат­рам БССР, а ў 1932-м — Дзяр­жаў­ным рус­кім тэ­ат­рам БССР. Са­ма­му ства­раль­ні­ку бы­ло пры­свое­на зван­не за­слу­жа­на­га ар­тыс­та БССР.

Май­стра не ста­ла ў 1939 го­дзе, пахаваны на Ка­ра­ба­наў­скіх мо­гіл­ках у Ма­гі­лё­ве

Зноскі

Спасылкі правіць