Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч
Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч (нар 2 снежня 1958, Мінск) — беларускі спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), палітык. Трохразовы Алімпійскі чэмпіён (1980), шматразовы чэмпіён свету і Еўропы.
Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
2 снежня 1958[1] (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1977 года інструктар Спартыўнага камітэта пры Савеце Міністраў Беларусі. Заслужаны майстар спорту СССР (1979). З 1995 года ў прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У чэрвені 2004 года ён з іншымі прадстаўнікамі парламенцкай групы «Рэспубліка» зладзіў галадоўку, каб дамагчыся разгляду ў парламенце змяненняў у Выбарчы кодэкс. Галадоўка доўжылася 18 дзён, аднак галоўнай мэты не дасягнула.
У 2013—2015 гадах працаваў галоўным трэнерам нацыянальных зборных Расійскай Федэрацыі па веславанні на байдарках і каноэ[2]. Станам на 2020 год Уладзімір Парфяновіч працуе дзіцячым трэнерам[3].
Спартыўныя дасягненні
правіцьЧэмпіён XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцы-двойцы (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к-1, к-2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к-2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к-1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к-1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17-разовы чэмпіён СССР. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР 1979 года[4].
Зноскі
Літаратура
правіць- Петрыкаў А. М. Парфяновіч Уладзімір Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Парфяно́віч Уладзімір Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.