Уладзімір Усцінавіч Іваноў

Уладзімір Усцінавіч Іваноў (нар. 25 красавіка 1949, вёска Мурожніца, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Уладзімір Усцінавіч Іваноў
Дата нараджэння 25 красавіка 1949(1949-04-25) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў Фелікс Фёдаравіч Гумен і Іван Міхайлавіч Сталяроў
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт; 1971). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выстаўках з 1980 г.

Працуе ў акварэлі, пераважна ў жанры лірычнага пейзажа.

Асноўныя творы: акварэлі «Памяць», «Месяц над возерам», «Вербы», «Сеткі», «Раніца на Браслаўшчыне», «Задзвінне», «Вяртанне», «Край блакітных азёр», «Вулачка ў старым Полацку», «Над возерам».

Творы знаходзяцца ў Полацкай карціннай галерэі, Віцебскім мастацкім музеі. Быў старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі БСМ. Член БСМ з 1988 г. Жыве ў горадзе Віцебску.

Зноскі

Літаратура правіць