Уладзімір Фёдаравіч Ісаенка
Уладзі́мір Фё́даравіч Іса́енка (15 снежня 1928, г. Горкі, цяпер Магілёўская вобласць— 30 чэрвеня 2010) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1974).
Уладзімір Фёдаравіч Ісаенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 2010 (81 год) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1932 годзе сям'я пераехала ў Менск. Увесну 1944 года быў вывезены разам з маці і бабуляй на прымусовыя працы ў паўднёвую Германію. Працаваў на ваенным заводзе. Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Беларусь.
Скончыў у Гомелі школу, а ў 1947 годзе паступіў у Гомельскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт (скончыў у 1951). Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Шыіцкай, пасля ў Юравіцкай школах Калінкавіцкага раёна. Пазней дырэктарам Юравіцкай школы, стварыў у ёй археалагічны музей.
У 1961 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук і пачаў працу над кандыдацкай дысертацыяй «Неаліт Прыпяцкага Палесся» (абараніў у 1973 годзе). 3 1964 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1974 — старшы навуковы супрацоўнік.
У другой палове 1990‑х — пачатку 2000‑х працаваў на пасадзе археолага‑кансультанта ў спецыялізаваным пошукавым батальёне, падрыхтаваў для камандзіраў падраздзялення дапаможнік па методыцы правядзення палявых работ, закладаючы тым самым тэарытычную і практычную аснову беларускай ваеннай археалогіі.
Памёр 30 чэрвеня 2010 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны 1 ліпеня на могілках у Калодзішчах[1].
Даследчая дзейнасць
правіцьВывучаў дняпроўска-данецкую, нёманскую, свідэрскую і іншыя культуры, гісторыю першабытна-абшчыннага ладу. Адкрыў на тэрыторыі Палесся больш за 300 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў. Даследаваў 14 стаянак.
Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. I, 1972), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), кнігі «Беларуская археалогія» (1987), «Летапіс Юравічаў» (часткова надрукаваная ў 2000), складальнік двух выпускаў Археалагічнай карты Беларусі, аўтар больш за 400 артыкулаў для энцыклапедый.
Сярод іншых публікацый:
- Древняя история восточного Полесья / Белорус. добр. о-во охраны памятников истории и культуры. Бюро пропаганды. — Мн.: Полымя, 1975. — 32 с. : ил., карт. ; 20 см. — Список лит.: с. 31—32.
Зноскі
- ↑ Галіна Абакунчык. Вянок Памяці: Уладзімір Ісаенка . Радыё «Свабода» (11 ліпеня 2010).
Літаратура
правіць- Крывальцэвіч М. «Адкрывальнік старажытнага Палесся». «Наша Ніва» № 25 (670) 7 ліпеня 2010.
- Крывальцэвіч М. Уладзімір Ісаенка (15.12.1928 — 30.06.2010) // Беларускі гістарычны агляд. 2010, Т. 17, Сш. 1-2.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.