Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Фёдаравіч Логінаў

Уладзімір Фёдаравіч Логінаў (русск. - Владимир Фёдорович Логинов, нар. 8 сакавіка 1940, в. Зялёнаўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне геаграфіі і геафізікі, доктар геаграфічных навук (1982), прафесар (1989); член-карэспандэнт (1994), акадэмік (2000) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Уладзімір Фёдаравіч Логінаў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1940(1940-03-08) (79 гадоў)
Месца нараджэння в. Зялёнаўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера геаграфія, геафізіка
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ленінградскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча
Узнагароды і прэміі Medal of Francis Skorina rib.png

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 8 сакавіка 1940 года ў в. Зялёнаўка Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і работніка лясной гаспадаркі. Скончыў пачатковую школу ў в. Зялёнаўка, пазней сям'я пераехала ў г. Гарадок, дзе В. Ф. Логінаў скончыў сямігадовую школу. Сярэднюю адукацыю атрымаў ў 1958 годзе ў г. Стары Аскол. У гэтым жа годзе паступіў на арктычны факультэт Ленінградскага вышэйшага інжынернага марскога вучылішча ім. адмірала С. О. Макарава, дзе атрымаў спецыяльнасць «акіяналогія (гідралогія мора)».

У 1965 годзе паступіў у аспірантуру Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедру метэаралогіі і кліматалогіі. Усяго за 2,5 года падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю і ў 1967 годзе паспяхова яе абараніў, датэрмінова скончыўшы аспірантуру. Пры падтрымцы рэктара ЛДУ акадэміка К. Я. Кандрацьева атрымаў працу ў ЛДУ і прапіску на вучэбнай базе ўніверсітэта ў п. Саблін Ленінградскай вобласці.

У 1969 годзе В. Ф. Логінаў, прыняўшы прапанову працаваць у Інстытуце зямнога магнетызму, іанасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АН СССР, пераязджае з сям'ёй у Іркуцк. Працуючы з 1969 па 1973 год у Іркуцку, Уладзімір Фёдаравіч падтрымліваў цесныя сувязі з ГГА ў Ленінградзе, Інстытутам геаграфіі АН СССР, Гідраметэацэнтрам. У гэтыя ж гады быў запрошаны на працу ў Стэнфардскі універсітэт ЗША, дзе працаваў у Інстытуце даследавання плазмы, у лабараторыі сонечна-зямных сувязяў.

У 1973 годзе пераязджае ў Обнінск, дзе да 1977 года працуе на пасадзе загадчыка лабараторыі сонечна-зямных сувязяў і сверхдоўгатэрміновых прагнозаў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце гідраметэаралагічнай інфармацыі - Сусветным цэнтры дадзеных Дзяржаўнага камітэта СССР па гідраметэаралогіі.

На працягу 1977 - 1983 гг. Уладзімір Фёдаравіч сумяшчаў пасады загадчыка лабараторыі і намесніка дырэктара па навуковай рабоце ў Галоўнай геафізічнай абсерваторыі ім. А. І. Воейкова. Праца ў ГГА - найстарэйшай навуковай арганізацыі Расіі, сусветны ўзровень даследаванняў, а таксама зносіны з найбуйнейшымі навукоўцамі ў галіне кліматалогіі аказалі вельмі дабратворны ўплыў на ўсё яго далейшае жыццё.

У 1980 годзе на аснове сваіх даследаванняў падрыхтаваў доктарскую дысертацыю «Зменлівасць метэаралагічных характарыстык у розных раёнах Паўночнага паўшар'я ў сувязі з уздзеяннем знешніх климатаўтваральных фактараў», якую абараніў у 1982 годзе ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце ім. М. В. Ламаносава.

З 1985 па 1987 год працаваў навуковым супрацоўнікам Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ААН у Жэневе ў аддзеле кліматычных дадзеных.

У 1990 годзе пераехаў у Мінск, дзе з 1990 па 1997 год працаваў на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце новага Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі, а з 1997 па 2008 год - дырэктара.

Прызнаннем навуковых дасягненняў В. Ф. Логінава ў галіне климаталагічнай навукі ў Рэспубліцы з'явілася абранне яго ў 1994 годзе членам-карэспандэнтам, а ў 2000 годзе - акадэмікам НАН Беларусі.

На працягу 1993 - 1996 гг. ён быў намеснікам старшыні Міжнароднага арганізацыйнага камітэта і кіруючай групы Савета Еўропы па правядзенні Еўрапейскага года аховы прыроды. На працягу многіх гадоў з'яўляўся экспертам па праектах ІНТАС (INTAS).

З 1995 па 2002 гг. загадваў кафедрай агульнага землязнаўства у БДУ, з 2006 па 2008 гг. - у Міжнародным экалагічным універсітэце ім. А. Д. Сахарава.

У 2007 годзе Уладзімір Фёдаравіч перадаў кіраўніцтва лабараторыяй кліматалогіі маладому і перспектыўнаму доктару навук С. В. Какарэка. У 2008 годзе выступіў ініцыятарам перадачы кіраўніцтва Інстытутам прыродакарыстання ў маладыя рукі. 18 чэрвеня 2008 года ўступіў на пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі кліматалогіі і трансгранічнага забруджвання.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Вывучэнне пытанняў змены клімату. Публікацыя работ не толькі ў метэаралагічных і геаграфічных выданнях, але і ў «Астранамічным часопісе», бюлетэні «Сонечныя дадзеныя», часопісе «Геамагнетызм і аэраномія» сведчыць аб рознастароннасці інтарэсаў маладога навукоўца.

Даследаванне прычын і следстваў вагання клімату. В. Ф. Логінаў пайшоў па шляху вывучэння агульных фізіка-хімічных механізмаў фарміравання кліматычных з'яў у розных прасторава-часавых інтэрвалах.

Паглыбленае вывучэнне климатаўтваральных фактараў дазволіла абгрунтаваць гіпотэзу аб зменлівасці адной з вядомых у астрафізіцы канстант - Сонечнай пастаяннай - і нестабільнасці сонечна-атмасферных сувязяў, выканаць шэраг цікавых даследаванняў у галіне геліагеафізікі і кліматалогіі. Атрыманыя ў гэтым напрамку вынікі дазволілі выявіць прасторава-часавыя заканамернасці ўплыву сонечнага выпраменьвання на тэрмадынамічны рэжым ніжняй атмасферы, раскрыць механізмы гэтага ўплыву. Асноўная ўвага надавалася даследаванню прычын няўстойлівасці сонечна-атмасферных сувязяў. Далейшая праца была накіравана на паглыбленае вывучэнне фактараў зменлівасці прытоку сонечнай радыяцыі, найважнейшым з якіх з'яўляецца атмасферны аэразоль вулканічнага і антрапагеннага паходжання.

Шырокія даследаванні дазволілі выявіць асноўныя заканамернасці фарміравання экстрэмальных кліматычных з'яў: засух, суровых і цёплых зім, паводак. На аснове гэтых даследаванняў былі сфармуляваны метадычныя перадумовы прагназавання пералічаных кліматычных з'яў.

Уладзімір Фёдаравіч актыўна займаўся арганізатарскай працай па станаўленню і развіццю новага прыродазнаўчага напрамку навуковых даследаванняў. Былі створаны новыя лабараторыі, у тым ліку лабараторыя кліматалогіі. Менавіта Уладзімір Фёдаравіч стаў ініцыятарам і арганізатарам фундаментальных і прыкладных кліматычных даследаванняў, накіраваных на атрыманне адзнак ўплыву змяненняў клімату на гаспадарчую дзейнасць і гаспадарчай дзейнасці на клімат. У 1992 г. выйшла яго манаграфія «Прычыны і следства кліматычных зменаў».

У канцы 1990-х гг. пад кіраўніцтвам В. Ф. Логінава пачаў развівацца новы напрамак - кліматалогія сутачных метэаралагічных назіранняў, які быў цесна звязана з даследаваннямі клімату гарадоў. Пад яго кіраўніцтвам выканана буйнамаштабнае тэарэтычнае і прыкладное даследаванне клімату Беларусі, устаноўлены прасторава-часавыя заканамернасці яго змяненняў, распрацавана Нацыянальная кліматычная праграма. У 2010 годзе Уладзімір Фёдаравіч распрацаваў Канцэпцыю экалагічнай бяспекі ў складзе Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды і прэмііПравіць

БібліяграфіяПравіць

  • Климат Беларуси. Мн.: Институт геологических наук АН Беларуси, 1996 (в соавт.).
  • Природная среда Беларуси. Мн.: НОООО «БИП-С», 2002 (в соавт.).
  • Изменения климата Беларуси и их последствия. Мн.: Тонпик, 2003 (в соавт.).
  • Прогнозирование изменения окружающей природной среды Беларуси // Природные ресурсы. 2005. № 2.
  • Водный баланс речных водосборов в Беларуси. Мн.: Тонпик, 2006 (в соавт.).
  • Глобальные и региональные изменения климата: причины и следствия. Мн.: Тетрасистемс, 2008.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць