Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч

(Пасля перасылкі з Уладзімір Хадаровіч)

Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч (нар. 27 жніўня 1947, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі мастак.

Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч
Дата нараджэння 27 жніўня 1947(1947-08-27) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Дзеці Павел Уладзіміравіч Хадаровіч
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр нацюрморт
Вучоба
Уплыў Анатоль Васільевіч Бараноўскі
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 жніўня 1947 года ў Слуцку. З другой паловы 1950-х гадоў жыве ў Мінску. Скончыў у 1967 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе — аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў А. Бараноўскага. У выстаўках удзельнічае з 1977 года[1].

У 1985—1989 гг. працаваў кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва СШ № 75 г. Мінска. У 1996—1997 гадах выкладаў на кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў[1].

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

Творчасць правіць

Працуе пераважна ў жанры нацюрморта. Яго творы адметныя кампазіцыйнай завершанасцю, нацыянальным характарам і каларытам, пабудаваным на згарманізаваных колеравых адценнях з перавагай серабрыстага, часам залацістага: «Хлеб», «Лён» (абодва 1987), «Народная скульптура», «Вясковы нацюрморт» (абодва 1988), «Травы майго дзяцінства» (1989), «Нацюрморт з яблыкамі», «На Каляды», «Слыннаму беларускаму вестуну прысвячаю», «Памяці Францыска Скарыны» (усе 1990), «Нацюрморт з сотамі» (1991), «Бацькава скрыпка» (1998). «Лета», «Старадрукі» (абодва 2000), «Нацюрморт з клубніцамі і шыпшынай» (2001), «Вясна. Вясковы нацюрморт» (2003)[2].

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, шэрагу іншых дзяржаўных, грамадскіх і прыватных збораў рэспублікі і іншых краін[1].

Сям’я правіць

Мае сына Паўла (нар. 1987), таксама мастака.

Зноскі

  1. а б в г Хадаровіч Уладзімір Паўлавіч // Ціткоўскі І. А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)
  2. БелЭн 2003.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць