Уладзімір Хейфец

Уладзімір Хейфец (англ.: Vladimir Heifetz; 28 сакавіка 1893, Чашнікі — 3 мая 1970, Нью-Ёрк) — руска-амерыканскі кампазітар, дырыжор, піяніст і аранжыроўшчык.

Уладзімір Хейфец
Дата нараджэння 28 сакавіка 1893(1893-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1970(1970-05-03) (77 гадоў)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Чашнікі ў музычна адоранай сям'і. Яго бацька, Яўхім Хейфец, малодшы брат, Бэн-Ор, і стрыечны брат, Яша, былі скрыпачамі.

Скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класе фартэпіяна. Дэбютаваў у 1918 у Варшаве. Выступаў разам з віяланчэлістам Рыгорам Пяцігорскім  (руск.), працаваў акампаніятарам Фёдара Шаляпіна.

У 1921 эмігрыраваў ў ЗША. У 1923—1924 быў акампаніятарам Іды Крэмер. У далейшым працаваў музычным дырэктарам тэатра Рудольфа Шыльдкраўта  (англ.), пісаў музыку для «Ідыш арт тыэтр/Яўрэйскі мастацкі тэатр  (англ.)» і Фольксбіне  (англ.), дырыжыраваў хорам «Паалей Цыён/Працаўнікі Сіёна», хорам «Ідышер культур гезельшафт / Грамадства яўрэйскай культуры», стварыў уласны хор "Хейфец зингерс/Спевакі Хейфеца ", з якім выступаў на амерыканскім радыё і нават гастраляваў у Ізраілі (1952).

Таксама працаваў дырыжорам у амерыканскіх тэатрах, рабіў аранжыроўкі для хору Данскіх казакоў  (руск.), пісаў музыку для кінафільмаў. Самай вядомай яго працай была напісаная ім у арыгінальная музыка да фільма Сяргея Эйзенштэйна «Браняносец «Пацёмкін»  (руск.)». Хейфец таксама быў аўтарам музыкі да двух ідышскі кінафільмаў: «Гринэ Фелдэр/Зялёнае поле  (англ.)» Якаба Бэн-Амі  (англ.) (1937) і «Мірэле Эфрос  (англ.)» Іосіфа Берна  (англ.) (1939).

Быў аўтарам «Біблейскай сюіты для сімфанічнага аркестра», сімфоніі «Новая Эра», оперы «Фараон» і араторыі «Голема», а таксама больш чым 80 песень на мове ідыш.

Зноскі

Спасылкі правіць