Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў
Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў (19 лютага 1950, Новасібірск) — прыднястроўскі дзяржаўны дзеяч, міністр дзяржаўнай бяспекі ПМР.
Уладзімір Юр'евіч Анцюфееў | |||
| |||
---|---|---|---|
10 ліпеня — 23 верасня 2014 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | Равіль Халікаў | ||
| |||
16 мая 1992 — 17 студзеня 2012 | |||
Прэзідэнт | Ігар Мікалаевіч Смірноў Яўген Васільевіч Шаўчук | ||
Папярэднік | пасада заснавана (да 08.09.92 называлася: Упраўленне рэспубліканскай бяспекі) | ||
Пераемнік | Уладзіслаў Аляксандравіч Фінагін, як старшыня Камітэта дзяржбяспекі ПМР | ||
Партыя | КПСС з 1974 | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | кандыдат палітычных навук | ||
Прафесія | юрыст-прававед | ||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||
Нараджэнне | 19 лютага 1951 (70 гадоў) | ||
Жонка | у разводзе | ||
Ваенная служба | |||
Гады службы | з 1971 па 2012 | ||
Прыналежнасць | ![]() ![]() ![]() | ||
Званне | генерал-лейтэнант | ||
Камандаваў | Упраўленне рэспубліканскай бяспекі ПМР | ||
Бітвы | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Рускі. Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР, у 1999 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ. З 1992 — міністр дзяржаўнай бяспекі ПМР. Генерал-лейтэнант, кандыдат палітычных навук, прафесар Акадэміі ваенных навук РФ. Мае шэраг узнагарод ПМР.
Дзейнасць у КрымеПравіць
Я браў удзел у крымскіх падзеях. Мы з маёй групай прыбылі ў Крым задаўга да 16 сакавіка. Прадмет майго гонару – гэта тое, што я ўдзельнічаў у вяртанні Крыма ў склад Расіі. (c) У.Анцюфееў[1] |
Дзейнасць на ДанбасеПравіць
10 ліпеня 2014 года прызначаны першым намеснікам старшыні Савета Міністраў Данецкай Народнай Рэспублікі па працы з праваахоўнымі органамі[2][3]. Праз некалькі дзён міністрамі ўнутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі былі прызначаны адстаўныя афіцэры прыднястроўскай спецслужбы Алег Бяроза і Андрэй Пінчук. 21 ліпеня яшчэ адзін прыднястровец Аляксандр Караман зацверджаны віцэ-прэм’ерам урада ДНР па сацыяльных пытаннях[4].
З 29 ліпеня па 3 жніўня, на час камандзіроўкі ў Расію Аляксандра Барадая, выконваў абавязкі прэм’ер-міністра ДНР.
5 верасня 2014 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета ДНР разглядалася пытанне аб незаконным затрыманні шэрагу дэпутатаў, генеральны пракурор Равіль Халікаў апавясціў тым, хто сабраўся пра тое, што затрыманыя ўжо адпушчаны. З гэтым канфліктам і звязваюць адстаўку Анцюфеева, якая адбылася 23 верасня 2014 года .
4 лістапада 2014 года ў адпаведнасці з указам главы ДНР № 3 стаў Ганаровым грамадзянінам Рэспублікі[5][6].
Сям’яПравіць
Разведзены, экс-жонка — Анцюфеева Галіна Міхайлаўна, дэпутат Вярхоўнага Савета ПМР. Сын — Уладзімір, экс-супрацоўнік МДБ[7]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.nakanune.ru/news/2014/7/16/22361034/ 16.07.2014 Новы віцэ-прэм'ер ДНР Уладзімір Анцюфееў: Я прыбыў у ДНР на гэтулькі, на колькі будзе патрэбна. Тэрарысты будуць знішчацца на месцы
- ↑ У ДНР прызначаны новы віцэ-прэм’ер-міністр па пытаннях дзяржаўнай бяспекі
- ↑ Стралкова Масква не кінула, ці Што стаіць за прызначэннем у ДНР сілавіка з Прыднястроўя
- ↑ http://newdaynews.ru/moskow/513796.html Новы Дзень. ІА Новы Рэгіён 02.10.2014 У Маскве глава Прыднястроўя страціў памяць Яўген Шаўчук «забыўся», хто такія Анцюфееў, Соін і Караман
- ↑ Указ главы ДНР пра прысваенне ганаровага звання Данецкай Народнай Рэспублікі , dnr.today (2014-11-10). Праверана 21 снежня 2014.
- ↑ Барадай і Стралкоў сталі Героямі ДНР , vesti.ru (2014-11-09). Праверана 21 снежня 2014.
- ↑ Улады Прыднястроўя абвясцілі ў вышук экс-главу МДБ Анцюфеева (2013-01-24). Праверана 16 студзеня 2014.