Уладзімір Якаўлевіч Навуменка

вучоны ў галіне геаграфіі і педагог

Уладзімір Якаўлевіч Наву́менка[1] (6 лютага 193212 лютага 2005[2]) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1974), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Уладзімір Якаўлевіч Навуменка
Дата нараджэння 6 лютага 1932(1932-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 2005(2005-02-12) (73 гады)
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Васілевічы (сучасны горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на геолага-геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на аддзяленне фізічнай геаграфіі. З 1957 года працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна выкладчыкам на кафедры батанікі і геаграфіі. У 1960—1965 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1966—1994 гадах — прарэктара па завочнаму навучанню[2]. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структурные и территориальные различия в сельском хозяйстве Брестской области»[2]. З мая 1994 года У. Я. Навуменка на пасадзе прарэктара вучэбнай рабоце і сацыяльна-эканамічным пытанням Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова са снежня 1994 года — загадчык кафедры геаграфіі Беларусі[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Навуковыя працы па па гісторыі, прыродзе і гаспадарцы Беларусі. Займаўся У. Я. Навуменка і пытаннямі геаграфічнай адукацыі ў школах, педагагічных і прафесійных вучылішчах. Яго артыкулы ўвайшлі ў «Хрестоматию по географии Белорусской ССР» (1977), «Хрестоматию по экономической географии БССР» (1991), энцыклапедычны даведнік школьніка «Геаграфія Беларусі» (1992) і інш.

Сярод апублікаванага таксама:

  • Брест. Историко-экономический очерк. — Брэст, 1970. (2-е выданне — 1977);
  • Сельское хозяйство Белоруссии. — Мн., 1988. (разам з Р. А. Жмойдзякам);
  • Машынабудаўнічы комплекс Рэспублікі Беларусь: метадычныя ўказанні для геаграфічных факультэтаў / [У. Я. Навуменка і інш.]. — Брэст, 2003.

У 1968 годзе У. Я. Навуменка быў абраны старшынёй Брэсцкага аддзялення Геаграфічнага таварыства БССР. Быў старшынёй Брэсцкага абласнога педагагічнага таварыства, у 1972—1986 гг. членам Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі, вышэйшай школы і навуковых устаноў.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. а б в г Науменко Владимир Яковлевич (руск.) // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Літаратура правіць

Спасылкі правіць